Дыскусія будзе прысвечана таму, што Чарнобыльская аварыя — гэта не толькі тэхнагенная катастрофа, але і выпрабаванне чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, памятаць і рабіць высновы.

Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць:

  • паслячарнобыльскі экалагічны рух Беларусі;
  • кансалідуючая роля Чарнобыля для Беларусі;
  • чарнобыльская гістарычная памяць і культурная спадчына;
  • урокі Чарнобыля і сучасныя дыскусіі пра атамную энергетыку;
  • Чарнобыль у кантэксце сучаснага планетарнага мыслення.

Спікеры(кi):

  • Яніна Мельнікава (журналістка, медыяменеджарка, камунікацыйная менеджарка альянсу «Зялёная Беларусь»)
  • Таццяна Новікава (аўтарка, даследчыца, актывістка, магістрка ўстойлівага развіцця)
  • Сцяпан Стурэйка (гісторык, культурны антраполаг, дацэнт ЕГУ)
  • Таццяна Шчытцова (філосафка, прафесарка ЕГУ)

Мадэратарка:

  • Ірына Сухій (Альянс «Зялёная Беларусь»)

Калі? 16 красавіка ў 16:00
Дзе? Savanorių pr. 28, ауд. 221 (EHU)