Запрашаем на творчы майстар-класс ад шатландскага прафесара, паэта і арт-крытыка доктара Джайлса Сазэрлэнда. Праграма «Wood, Fire and Writing» спалучае мастацкую практыку з экалагічнай рэфлексіяй. Удзельнікі будуць працаваць з элементарнымі медыумамі — вугалем і чарнілам — каб даследаваць сувязь паміж маляваннем, прыродай і працэсамі трансфармацыі.

У праграме:

  • Выраб матэрыялаў: праца з чарнілам і вуглем (у тым ліку знойдзеным або самаробным) на розных паверхнях.
  • Эксперыменты з тэкстурай, супрацівам і далікатнасцю матэрыялаў.
  • Практыкаванне «Ліст да дрэва» — напісанне кароткіх тэкстаў як водгук на навакольнае асяроддзе.

Джайлс Сазэрлэнд — PhD, мастацтвазнаўца выдання The Times Scotland і сябра Міжнароднай асацыяцыі арт-крытыкаў (AICA). Эколаг і даследчык, які вывучае, як паэзія і мастацтва дапамагаюць пражываць экалагічныя траўмы.

🗓 3 траўня (нядзеля) ў 15:00
👉 Уваход за вольны данат (рэкамендаваная сума — ад 10€).
📌 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius)
ℹ️ Рэгістрацыя

Чернобыль 40