Гэту пасаду заняў Дзмітрый Кучук — старшыня партыі «Зялёныя», што была зліквідавана рэжымам, экс-палітзняволены і даўні сябра Экадому. Яшчэ Дзмітрый — эксперт у галіне кіравання адыходамі і актыўны ўдзельнік дэмакратычнай апазіцыі з 2002 года.
Сёння Святлана Ціханоўская прызначыла Дзмітрыя дарадцам па экалогіі. Ён будзе працаваць па-за штатам.
Дзмітрый Кучук будзе займацца распрацоўкай пазіцый Офіса па пытаннях экалогіі, развіццём супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыяй мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы і правядзеннем Чарнобыльскага Шляху, а таксама ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рэформаў і заканадаўчых ініцыятыў для новай Беларусі.
Віншуем і ганарымся! Экадом жадае Дзмітрыю плённай працы.
