«Сучасны погляд на ядзерныя тэхналогіі: як змянілася атамная энергетыка праз 40 гадоў пасля Чарнобыля?»
14 красавіка з 16:00 да 17:30 (GMT+3) адбудзецца анлайн-прэзентацыя і дыскусія з доктарам Горданам Эдвардсам (прэзідэнтам і сузаснавальнікам Канадскай кааліцыі за ядзерную адказнасць).
Мы абмяркуем сучасны стан ядзерных тэхналогій у 40-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы з доктарам Горданам Эдвардсам. Дакладчык ацэніць, ці з’яўляецца ядзерная энергетыка больш надзейнай, бяспечнай і эканамічна жыццяздольнай, чым чатыры дзесяцігоддзі таму. Ён таксама разгледзіць, ці могуць ядзерныя тэхналогіі служыць часовым рашэннем.
Дакладчык:
Доктар Гордан Эдвардс з’яўляецца прэзідэнтам і сузаснавальнікам Канадскай кааліцыі за ядзерную адказнасць. Ён — прафесар матэматыкі і прыродазнаўчых навук у каледжы Ванье ў Манрэалі. Доктар Эдвардс больш за 45 гадоў працаваў кансультантам па ядзерных пытаннях для ўрадавых і няўрадавых арганізацый. Ён быў прызнаны экспертам-сведкам судамі і трыбуналамі ЗША і Канады, а таксама праводзіў перакрыжаваныя допыты экспертаў па ядзернай энергетыцы падчас правінцыйных следчых камісій. Яго часта запрашаюць даваць паказанні перад правінцыйнымі і федэральнымі органамі, а таксама выступаць з важнымі дакладамі па ядзерных пытаннях у розных краінах.
Ён прадставіць аналіз сучаснага стану ядзернай энергетыкі, раскажа, ці чакаюцца тэхналагічныя змены ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі і наколькі даступныя тэхналогіі малых модульных рэактараў (SMNR). У прэзентацыі будуць разгледжаны аварыі на рэактарах, уплыў на навакольнае асяроддзе, кіраванне адходамі, наступствы мінулых аварый і іншыя выклікі ядзернай энергетыкі.
Фармат: 30-хвілінная відэапрэзентацыя, пасля якой — 30-хвіліннае абмеркаванне.
Мадэратарка:
Таццяна Новікава — магістар ўстойлівага развіцця, ABD у эканамічных навуках, аўтар-аналітык, актывістка.
Мова сустрэчы: ангельская
Рэгістрацыя па спасылке: https://forms.gle/jZyg3xVfa8hxorpv5

