17 красавіка запрашаем на (анты)ядзерны стэндап ад беларускіх камікесс у Bazar Klub.
Калі б гумар як сродак выжывання быў алімпійскім спортам, залаты медаль быў бы ў беларус_ак.
Гэтым разам будзем жартаваць да гадавіны аварыі на ЧАЭС, якая так моцна закранула наша мінулае, сучаснае і будучае — гістарычная памяць з намі на, так сказаць, атамным узроўні.
19:30 дзверы, 20:00 пачатак.
Арганізатарамі кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» выступаюць Зялёная сетка, Экадом і Альянс «Зялёная Беларусь»

