Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню

У гэтым годзе споўніцца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі і паўплывала на лёсы сотняў тысяч беларусаў і беларусак на дзесяцігоддзі наперад.

Арганізатарамі кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» выступаюць Зялёная сетка, Экадом і Альянс «Зялёная Беларусь». Кампанія будзе доўжыцца 40 дзён з 30 сакавіка па 8 траўня і прадставіць серыю інфармацыйных, культурных і адукацыйных анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.

  • Мерапрыемствы да Дня памяці Чарнобыльскай аварыі 2026

    Мерапрыемствы да Дня памяці Чарнобыльскай аварыі 2026

    26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — якая стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі. Час ідзе, але наступствы застаюцца часткай нашай рэальнасці. Па ўсім свеце да гэтай даты пройдуць акцыі памяці, дыскусіі і культурныя падзеі. Гэта магчымасць узгадаць мінулае і паразважаць пра нашу будучыню. Далучайцеся!


  • Чек-лист для ежегодного профилактического обследования

    Чек-лист для ежегодного профилактического обследования

    Этот чек-лист разработан, чтобы помочь тебе лучше понимать и контролировать свое здоровье, особенно с учетом потенциального долгосрочного влияния Чернобыльской катастрофы. Помни, что это общие рекомендации, и твоему врачу виднее, какие обследования подходят именно тебе.


  • 8 ТРАЎНЯ || «Сляпы Апакаліпсіс»: Вечар-рэфлексія з Дзмітрыем Строцавым

    8 ТРАЎНЯ || «Сляпы Апакаліпсіс»: Вечар-рэфлексія з Дзмітрыем Строцавым

    «Мы не ведалі, якім паветрам дышам і якую п’ём ваду». Гэта гісторыя пра маладосць, якая прыпала на час засекрачанай трагедыі. Паэт Дзмітрый Строцаў запрашае ў падарожжа па памяці пакалення, якое пісала вершы, кахала і стварала мастацтва, не ведаючы, што кожны іх дзень можа стаць апошнім.


  • 7 ТРАЎНЯ || Паэтычны вечар доктара Джайлса Сазэрлэнда

    7 ТРАЎНЯ || Паэтычны вечар доктара Джайлса Сазэрлэнда

    Запрашаем на творчую сустрэчу з шатландскім паэтам, мастацтвазнаўцам і эколагам доктарам Джайлсам Сазэрлэндам. Вечар будзе прысвечаны паэзіі як спосабу сведчання і асэнсавання экалагічных катастроф. Аўтар прадставіць свае творы, ў якіх прырода, памяць і чалавечая адказнасць пераплятаюцца ў адзінае цэлае.


  • 6 ТРАЎНЯ || Лекцыя «Чарнобыль: Рэфлексія на радыёактыўныя ападкі першых 40 гадоў»

    6 ТРАЎНЯ || Лекцыя «Чарнобыль: Рэфлексія на радыёактыўныя ападкі першых 40 гадоў»

    Запрашаем на лекцыю брытанскага навукоўца, даследчыка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і праваабаронцы доктара Алана Флауэрса. Сустрэча будзе прысвечана навуковаму і грамадскаму асэнсаванню саракагадовага перыяду пасля аварыі на ЧАЭС.


  • 3 траўня || Вільнюс! Выстава Ксішы Ангелавай

    3 траўня || Вільнюс! Выстава Ксішы Ангелавай

    3 траўня ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільнюсе адкрыецца персанальная выстава мастачкі Ксішы Ангелавай. Праз 40 мастацкіх прац праект даследуе экзістэнцыйны жах перад «нябачным ворагам» — радыяцыяй і наступствамі Чарнобыльскай катастрофы.


  • 3 ТРАЎНЯ || Майстар-клас «Wood, Fire and Writing»

    3 ТРАЎНЯ || Майстар-клас «Wood, Fire and Writing»

    Запрашаем на творчы майстар-класс ад шатландскага прафесара, паэта і арт-крытыка доктара Джайлса Сазэрлэнда. Праграма «Wood, Fire and Writing» спалучае мастацкую практыку з экалагічнай рэфлексіяй. Удзельнікі будуць працаваць з элементарнымі медыумамі — вугалем і чарнілам — каб даследаваць сувязь паміж маляваннем, прыродай і працэсамі трансфармацыі.


  • 27 красавіка || Вільнюс! (Анты)ядзерны стэндап

    27 красавіка || Вільнюс! (Анты)ядзерны стэндап

    Беларускі генетычны код — штука складаная: у ім пераплецены сарказм, ёдадэфіцыт і здольнасць смяяцца там, дзе іншыя выклікаюць экстранныя службы і хапаюцца за сэрца. І калі гумар — гэта адзіны даступны нам спосаб дэзактывацыі траўмы, то гэты вечар будзе максімальна стэрыльным.


  • 26 красавіка || Вільнюс! Чытка з удзелам беларускіх дзяяч_ак

    26 красавіка || Вільнюс! Чытка з удзелам беларускіх дзяяч_ак

    Тэатральная чытка ўрыўкаў кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч 26 красавіка ў 18:00 на сцэне тэатра Mroj-Hall з удзелам беларускіх грамадскіх дзеяч_ак, актывіст_ак, акцёраў і актрыс, былых палітвяз_ынак.


  • 25 красавіка || Вільнюс! Экаквіз для дзетак

    25 красавіка || Вільнюс! Экаквіз для дзетак

    Экалагічны квіз на беларускай мове для дзяцей ад 7 да 10 гадоў пра жывёл і прыроду Беларусі, «зялёныя» звычкі і выратаванне планеты. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае 5 раўндаў па 5 пытанняў у кожным. Прыходзьце цікава і карысна пабавіць час усёй сям’ёй.


  • 25 красавіка || Вільнюс! Кінапаказ фільма «Аўрора»

    25 красавіка || Вільнюс! Кінапаказ фільма «Аўрора»

    Прыходзьце 25 красавіка на паказ украінскага драматычнага мастацкага фільма «Аўрора», які распавядае гісторыю дзяўчынкі, што атрымала вялікую дозу апрамянення ў выніку аварыі на ЧАЭС.


  • 25 красавіка || Варшава! Афлайн-сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху

    25 красавіка || Варшава! Афлайн-сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху

    Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.


  • 24 красавіка || Варшава! Дабрачынны антыядзерны рэйв

    24 красавіка || Варшава! Дабрачынны антыядзерны рэйв

    Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв 24 красавіка з удзелам беларускіх лайв-артыстаў на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, прысвечаны памяці Чарнобыльскай катастрофы і яе доўгатэрміновым наступствам.


  • 17 красавіка || Варшава! (Анты)ядзерны Стэндап

    17 красавіка || Варшава! (Анты)ядзерны Стэндап

    17 красавіка запрашаем на (анты)ядзерны стэндап ад беларускіх камікесс у Bazar Klub.


  • 16 красавіка || Круглы стол: «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля»

    16 красавіка || Круглы стол: «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля»

    Дыскусія будзе прысвечана таму, што Чарнобыльская аварыя — гэта не толькі тэхнагенная катастрофа, але і выпрабаванне чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, памятаць і рабіць высновы.


  • 14 красавіка || Анлайн-прэзентацыя і дыскусія

    14 красавіка || Анлайн-прэзентацыя і дыскусія

    «Сучасны погляд на ядзерныя тэхналогіі: як змянілася атамная энергетыка праз 40 гадоў пасля Чарнобыля?»


  • Анлайн-прэзентацыя: “Ядзернае стрымліванне: дэбаты і выклікі”

    Анлайн-прэзентацыя: “Ядзернае стрымліванне: дэбаты і выклікі”

    8 красавіка, 14:00 (CET), адбудзецца анлайн-прэзентацыя і дыскусія на англійскай мове ад Тома Заўэра, прафесара міжнароднай палітыкі Антвэрпенскага ўніверсітэта (Бельгія), эксперта па ядзерным стрымліванні, кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі, распаўсюджванні ядзернай зброі і ядзерным раззбраенні.


чернобыль чарнобыль 40