Прыходзь на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавіка!
Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў. Мы заклікаем цябе сабрацца разам з намі з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы:
- шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,
- супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі,
- за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін,
- салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.
Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Лаві расклад:
- 11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі.
- 13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км ад плошчы Кудзіркі.
Да велапрабегу могуць далучацца ўсе ахвотныя. Ты можаш узяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуй мабільную прыладу.
Бяры з сабой сімболіку: бчб, ленты, антыядзерныя плакаты.
Не забудзься, што пры жаданні для сваёй бяспекі ты можаш схаваць твар.