Тэатральная чытка ўрыўкаў кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч 26 красавіка ў 18:00 на сцэне тэатра Mroj-Hall з удзелам беларускіх грамадскіх дзеяч_ак, актывіст_ак, акцёраў і актрыс, былых палітвяз_ынак. 
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе Святлана Алексіевіч правяла гутаркі з больш чым пяццюстамі сведкамі катастрофы, у тым ліку з пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і мясцовымі жыхарамі. Кніга з’яўляецца зборнікам маналогаў гэтых людзей.
У чытцы прымаюць удзел: Наталля Дуліна, Вольга Такарчук, Сяргей Толсцікаў, Вольга Павук, Алег Ціткоў, Вольга Чакулаева, Натэла Белугіна, Аляксандр Аўчыннікаў і Наталля Лявонава.
- Тэатральная чытка пройдзе на беларускай мове.
- Уваход вольны (данаты вітаюцца)
Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.
Поўны спіс мерапрыемстваў: https://ecohome.ngo/charnobyl-40/
Чакаем!

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.
