Дашлі паштоўку палітзняволеным экаактывістам!

НовостиУчастие общественности

Святочная пара (як і любая іншая 😉 — час для добрых справаў! Напішы паштоўку або ліст разам з камандай Экадома ды іншымі беларус_камі.

Даведацца больш пра экаактывістаў, якія чакаюць лісты, і іх актуальныя адрасы можна ў нашым аглядзе. На сённяшні момант за кратамі знаходзяцца восем чалавек.

Экадом запрасіў напісаць святочныя пажаданні Маляваныча, Яўгена Канаплёва і Юлю Лейдзік ды Аляксандра Івуліна. Шчыры дзякуй ім за падтрымку зняволеных і пяшчотныя, кранальныя лісты!

Саша Івулін напісаў (і намаляваў сонейка) Андрэю Кузнечыку, велаактывісту і аўтара блога «БелаВела: пра ровары – па-беларуску»:

Самое главное в любой ситуации — иметь мужество продолжать! Поэтому продолжай верить в себя и свои силы! Ты оч-оч-оч сильный

палітзняволеныя экаактывісты экаактывісткі Беларусь Мінск рэпрэсіі политзаключенные экоактивисты экоактивистки репрессии

Фатографы Юля Лейдзік і Яўген Канаплёў напісалі вялікі кранальны ліст Сашы Бялову — актывісту і ўдзельніку праекта аб свядомым спажыванні KaliLaska ды ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». 

Мы сегодня ездили за ёлкой, выбрали ту, которая пахла лесом. Завтра будем наряжать с детьми разноцветными шарами. Саша, у тебя фотогеничное лицо, ты красивый, говорю как художник

палітзняволеныя экаактывісты экаактывісткі Беларусь Мінск рэпрэсіі политзаключенные экоактивисты экоактивистки репрессии

…Хочу только немного добавить вот эту картинку. Ещё бокал чего-то игристого. В какой-то момент мы всё это запечатлим!

палітзняволеныя экаактывісты экаактывісткі Беларусь Мінск рэпрэсіі политзаключенные экоактивисты экоактивистки репрессии

Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім як Маляваныч, падпісваў паштоўку для Яўгена Рубашка — удзельніка ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» па раздачы веганскай і вегетарыянскай ежы тым, каму патрэбна дапамога. Таксама Жэня ўдзельнічаў у абароне сквера Катоўка ад забудовы ў Мінску. Маляваныч напісаў свае пажаданні і намаляваў анёла-ахоўніка.

Сіл вам, здароўя і цярпення! Хутчэйшага вызвалення!

палітзняволеныя экаактывісты экаактывісткі Беларусь Мінск рэпрэсіі политзаключенные экоактивисты экоактивистки репрессии

А ты напішаш паштоўку экаактывістам-палітзняволеным разам з намі? Далучайся!