!Важна! Пазіцыя прадугледжвае публічнасць, а мы прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі.
Абавязкі:
- Перагляд/адаптацыя да сучасных умоваў і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі Экадома, пры неабходнасці стварэння новай PR-стратэгіі Экадома, аналіз эфектыўнасці яе рэалізацыі;
- распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній у рамках праектаў;
- падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі па стратэгічных тэмах Экадома;
- напісанне/размяшчэнне артыкулаў на сайце Экадома;
- генерацыя ідэй і фарматаў па супрацы з інфлуэнсер_камі, партнерскімі арганізацыямі і ініцыятывамі;
- падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці Экадома;
- удзел у распрацоўцы штотыднёвага кантэнт-плана для сацыяльных сетак арганізацыі (разам з smm-спецыялісткай);
- штомесячны маніторынг і аналіз узгадванняў Экадома ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
- падрыхтоўка штогадовых справаздач пра дзейнасць Экадома.
Патрабаванні:
- досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM не менш за 2 гады;
- разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
- выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі на беларускай і рускай мовах;
- навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
- базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
- высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
- досвед працы з WordPress, Google Analytics, Canva, Figma, Google Docs, Zoom або гатоўнасць навучыцца;
- веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай.
Умовы:
- праца на 0,65 стаўкі (да 26 гадзін на тыдзень);
- сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
- старт працы з 1 красавіка 2026;
- заробак 1000 EUR брута з магчымасцю павялічэння занятасці ў залежнасці ад роста колькасці праектаў;
- выпрабавальны тэрмін 1 мес
Калі вы зацікаўленыя ў пазіцыі, дасылайце, калі ласка, CV і матывацыйны ліст да 25 сакавіка ўключна на адрас ecohome.by@gmail.com з тэмай ліста “Вакансія_PR”.
