Экалагічны квіз на беларускай мове для дзяцей ад 7 да 10 гадоў пра жывёл і прыроду Беларусі, «зялёныя» звычкі і выратаванне планеты. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае 5 раўндаў па 5 пытанняў у кожным. Прыходзьце цікава і карысна пабавіць час усёй сям’ёй.

Якімі могуць быць каманды: сямейная каманда (дзіця або некалькі дзяцей разам з адным дарослым); дзіцячая каманда (некалькі дзяцей і адзін суправаджаючы дарослы).

УВАГА! У кожнай камандзе абавязкова павінен быць адзін дарослы, які запісвае адказы і сочыць за парадкам у камандзе (але не падказвае адказы).

Уваход вольны, рэгістрацыя не патрабуецца. Калі ласка, вазьміце на гульню ручку або аловак.

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro. Поўны спіс мерапрыемстваў: https://ecohome.ngo/charnobyl-40/

📍 Вільнюс: 25 красавіка ў 16:00. Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20

Акрамя таго квіз можна будзе наведаць у:

📍 Батумі: 26 красавіка ў 15:00. Асяродак, Клдзіашвілі 32

📍 Талін: 26 красавіка ў 16:00. Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Эстоніі, Pärnu mnt 6

📍 Клайпеда: 26 красавіка ў 11:30. Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.