Сябры і сяброўкі! Каманда Экадома рада прадставіць вам гадавую справаздачу пра нашу дзейнасць у 2025 годзе.

Расказваем:

  • Як Экадом падрыхтаваў агляд аб рэалізацыі права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду,
  • Колькі палітычных зняволеных, якія займаліся і экалагічнай дзейнасцю, на волі, а колькі застаюцца ў месцах пазбаўлення волі на сённяшні момант,
  • Як прайшоў Чарнобыльскі тыдзень-2025 і колькі арганізацый падпісалі Рэзалюцыю і
  • Якое з нашых журналісцкіх раследванняў атрымала прэмію «Вольнае слова»!

2025 год нагадаў нам, наколькі далікатнай можа быць устойлівасць і ў той жа час наколькі моцнай аказваецца салідарнасць. Ён прынёс стомленасць, выклікі і нявызначанасць, знаёмыя беларускай грамадзянскай супольнасці ўжо не першы год, але разам з гэтым — моманты падтрымкі, узаемнага клопату і рэдкай, але важнай надзеі.
І менавіта таму асабліва важна сказаць: Экадом адужаў. Больш за тое, у 2026 год мы ўваходзім зноў пашыранай камандай, з адноўленай унутранай сілай і верай у прынцыповасць абранага намі шляху. Працаваць дзеля аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, устойлівага развіцця і правоў чалавека сёння — гэта не проста прафесійная дзейнасць, гэта ўсвядомленая пазіцыя і адказнасць.

Карына Салавей,
мэнэджарка Экадома

Справаздача дасяжна па-беларуску, па-руску і па-англійску.