25 красавіка || Вільнюс! Кінапаказ фільма «Аўрора»

ГлавнаяНовостиЧарнобыль. 40 гадоў

Прыходзьце 25 красавіка на паказ украінскага драматычнага мастацкага фільма «Аўрора», які распавядае гісторыю дзяўчынкі, што атрымала вялікую дозу апрамянення ў выніку аварыі на ЧАЭС.

Украінскі драматычны мастацкі фільм рэжысёркі Аксаны Байрак, зняты ў 2006 годзе, прысвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 40 гадоў таму. Стужка распавядае гісторыю дзяўчынкі, якая атрымала вялікую дозу апраменьвання ў выніку аварыі. Адзіная надзея — дарагая аперацыя ў ЗША.

Аўрору адвозяць на лячэнне ў амерыканскую клініку, дзе яна сустракае свайго куміра, зорку сусветнага балета. Перасычаны жыццём, сапсаваны грашыма, увагай публікі і наркотыкамі, цынічны Нік спачатку зусім не заўважае юную прыхільніцу, якая марыць стаць балерынай. Але знаёмства і камунікацыя з мэтанакіраванай і моцнай духам дзяўчынкай, выратаваць якую можа толькі цуд, становіцца для яго своеасаблівай «шокавай тэрапіяй» і вяртае яго да жыцця.

Мова фільма: руская. Уваход вольны.

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай «Зялёнай сеткай», «Экадомам» і Альянсам «Зялёная Беларусь» пры падтрымцы Dialog büro.

📌 Поўны спіс мерапрыемстваў: https://ecohome.ngo/charnobyl-40/

📍 25 красавіка, 18:00. Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20

Акрамя таго кінапрагляд адбудзецца ў:

📍 Батумі: 26 красавіка, 15:00. Асяродак, Клдзіашвілі 32

📍 Талін: 26 красавіка, 16:00. Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Эстоніі, Pärnu mnt 6

📍 Клайпеда: 26 красавіка, 15:30. Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4 

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.