Расказваем, што эксперты думаюць пра новы указ, які дазваляе паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме.

18 лістапада, Лукашэнка падпісаў Указ нумар 420, якім карэкціруюцца Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі. Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме, які як быццам дазваляе “кантралюема рэгуляваць іх колькасць асобін”, бо колькасць гэтых жывёл узрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні. Асноўныя палажэнні Указа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

— Трэба разумець, што гэта ўсё робіцца не для таго, каб кіраваць папуляцыямі мядзведзя і рысі, а для таго, каб прывілеяваны адсотак паляўнічых, хаця б адзінкі з іх, якім вельмі карціць, маглі легальна застрэліць гэтых жывёл, — каментуе эксперт Экадома. — Я не думаю, што гэтая мажлівасць будзе тычыцца звычайных сябраў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Хутчэй за ўсё, на такое будуць прыязжаць замежнікі або прывілеяваныя людзі з Беларусі. Не здзіўлюся, калі адным з першых і стане сам Шуневіч.

Указ дазваляе паляванне ў асаблівым рэжыме на падставе Планаў кіравання гэтымі відамі. Гэта значыць, што, напэўна, як і з зубрам, будуць выдзелены часткі папуляцыі, пэўная колькасць гэтых жывёл, месцы або сітуацыі, пры якіх на рысь і мядзведзя можа будзе паляваць. Напрыклад, у нейкай паляўнічай гаспадарцы мядзведзяў стане больш за дзесяць, то адзінаццатага можна будзе забіць.

бурый медведь

— Такі статус віда лепш за скасаванне аховы, у навуковых арганізацый застаюцца механізмы ўплыву, для мядзведзя і рысі застаюцца механізмы аховы, прадугледжаныя для відаў, што занесены ў Чырвоную кнігу. Але калі будуць ўстаноўлены нейкія лініі, колькасць асобін, павышэй за якую можна забіваць, то менавіта самі паляўнічыя і будуць тымі, хто гэтую колькасць ацэньвае. Правяраць і кантраліраваць дадзеныя ўлікаў дзікіх жывёлаў цяжка, нягледзячы на вялікую колькасць кантралюючых органаў.

Па словах эксперта, распрацоўка Планаў кіравання для відаў гэда дастаткова распаўсюджаная практыка. Мэтай такіх планаў з’яўляецца падтрыманне спрыяльнага статусу віда ў прыродзе:

Трэба памятаць, што мы жывем у рэаліях сучаснай Беларусі, дзе мажлівасць грамадскага і дзяржаўнага кантролю над пэўнымі структурамі і ведамствамі невялікая. Таму можна чакаць, што планы кіравання будуць напісаны і зацверджаны, але яны будуць хутчэй фармальнай падставай, каб нехта мог прыехаць і застрэліць рысь або мядзведзя, бо мажлівасці праверкі якасці і кантроля выканання гэтых планаў у нашым грамадстве няма.