Наша справаздача за 2024 год

ГлавнаяНовости

Падрыхтавалі гадавую справаздачу пра дзейнасць Экадома у 2024 годзе. Што ўнутры?

2024 год быў поўны выпрабаванняў, але разам з імі прыносіў упэўненасць у тым, што Экадом рухаецца наперад згодна са сваімі каштоўнасцямі. У сённяшніх умовах працаваць для аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, устойлівага развіцця і абароны правоў чалавека стала не проста важным, але і прынцыповым выбарам. Экадом не толькі захаваў, але і ўмацаваў сваю сілу і перакананасць у тым, што мы ідзем вартым таго шляхам.

Давайце азірнемся назад на ключавыя моманты 2024 года і падзякуем адно аднаму за тое, што працягваем быць разам. Жыве Экадом, жыве Зялёная Беларусь!

З павагай і падзякай кожнай і кожнаму,
Карына Салавей,
дырэктарка Экадома

Чытай нашу гадавую справаздачу па-беларускупа-русску або па-англійску, каб пабачыць падсумаванне нашай працы па наступных напрамках:

  • Міжнародная дзейнасць
  • Маніторынг і аналіз становішча экалагічных актывіста_к і экаНДА ў Беларусі
  • Вырашэнне экапраблем у Беларусі
  • UWEC work group: экалагічныя наступствы вайны ва Украіне
  • Устойлівая энергетыка і антыядзерная кампанія
  • Зялёная Беларусь: распрацоўка «зялёнага» бачання будучыні Беларусі
  • Папулярызацыя тэмы аховы навакольнага асяроддзя