Калі ты жывеш у Літве, то сёлета можаш падтрымаць Экадом, пералічыўшы нам частку сваіх падаткаў. Паказваем, як гэта зрабіць.
Сябры і сяброўкі! Калі ты жывеш і плаціш падаткі ў Літве, накіруй 1,2% сплачаных табою падаткаў на падтрымку нашай арганізацыі VšĮ «Ekokoncepcija» (рэг. нумар 303263358). Прыняць рашэнне, куды накіраваць частку падатку, можна яшчэ да яго выплаты. Так што калі ты хочаш падтрымаць нас, запоўніць формы можна ўжо зараз.
Гэтыя грошы пойдуць на аплату працы эксперт_ак, стварэнне новых інфаматэрыялаў і мерапрыемстваў на экатэматыку, экаэкскурсій, на падтрымку офіса ды іншыя задачы, з дапамогай якіх мы карысныя беларус_кам як унутры краіны, так і за мяжой!
Без лішніх словаў, інструкцыя 😉 Напачатку перайдзі па спасылцы, каб трапіць на сайт. Цяпер рухайся па інструкцыі ніжэй.
Упішы ў белае поле код нашай арганізацыі, як на малюнку — 303263358.
Вуаля!
Каманда Экадома шчыра ўдзячная за падтрымку нашай працы.
Дзякуй табе!