24 лютага ў 20:00 па Мінску Зялёны тэлефон запрашае падключыцца да бясплатнага семінара пра ментальнае здароўе і навакольнае асяроддзе.
Гаворка пойдзе пра:
- Што такое ментальнае здароўе і чаму аб ім важна размаўляць?
- Як навакольнае асяроддзе ўплывае на наша ментальнае здароўе?
- Чаму эказвычкі дапамагаюць змагацца з дэпрэсіяй, трывожнасцю і выгараннем?
- Якія крокі можна зрабіць, каб захаваць і планету, і сябе?
Семінар падрыхтаваны экалагічным кам’юніці «Зялёны тэлефон» і псіхалагіняй Вікторыяй Сідаровіч, актывісткай ды аўтаркай праекта аб ментальным здароўі «Гэта (не) норма».