Інфаслужба «Зялёны тэлефон» запрашае на вэбінар пра экапаселішчы 14 сакавіка.

На вэбінары Аляксей Аўчыннікаў, экалагічны і кліматычны актывіст і даследчык, будзе расказваць пра свой досвед стварэння і працы EcoVillage у Сакартвэла.

Таксама пагавораць пра:

  • што значыць быць экалагічным і кліматычным актывістам у сучасным свеце,
  • як сёння жывуць і развіваюцца экалагічныя суполкі,
  • чаму нэтворкінг важны для развіцця экасуполкі?

Вэбінар адбудзецца 14 сакавіка (субота), 20:00 па Мінску ў Zoom.