Разам з кааліцыяй «Чыстая Балтыка»(Coalition Clean Baltic) ды іншымі арганізацыямі-ўдзельніцамі праекта Baltiplast, які суфінансуецца Interreg Baltic Sea Region, Экадом далучаецца да інфакампаніі пра забруджванне пластыкам.

Забруджванне пластыкам — важная экалагічная праблема па ўсім свеце. Напрыклад, ці ведаў_ла ты, што:

  • у вытворчасці пластмас выкарыстоўваецца каля 13000 хімікатаў;
  • па 6000 хімічных рэчываў пакуль няма даследаванняў, якія на 100% зацвердзілі б іх небяспеку;
  • прынамсі чатыры дзесяцігоддзі свайго жыцця жанчыны вымушаны спажываць сродкі гігіены, ў складзе якіх ёсць пластык;
  • у некаторых людзей здараецца алергія на пэўныя кампаненты пластыку кшталту фарбавальнікаў: сып, чуханне ды іншыя сімптомы?

Цягам двух месяцаў у сацсетках мы пакажам гісторыю пластыка і растлумачым, чаму праз яго зараз так шмат занепакоенасці. Мы будзем даследаваць і высвятляць, як змяніць асабістыя паводзіны, звязаныя са спажываннем пластыка. А таксама, вядома, падзелімся гісторыямі поспеху з розных краін свету!

Сачы за кампаніяй у сацыяльных сетках па хаштэгах #baltiplastcampaign #MadeWithInterreg.

Праект BALTIPLAST суфінансуецца Interreg Baltic Sea Region. Праект BALTIPLAST прапануе тэхналагічныя рашэнні, якія дапамогуць дзяржаўным органам скараціць колькасць пластыкавых адходаў і стымуляваць інвестыцыі ў устойлівае сартаванне і перапрацоўку.