Расказваем, як можна далучыцца з любой кропкі свету.

Экадом сабраў некалькі ідэй актыўнасцяў у дапамогу. 

1) Тэматычны кінапрагляд. У дапамогу лаві нашу падборку дакументальных і мастацкіх фільмаў па тэме Чарнобыля і наступстваў выкарыстання ядзернай зброі.

2) Майстар-клас па вырабе экабомбачак, або так званых seed bombs – выдатны варыянт для тых, каму хочацца правесці нешта пазітыўнае ці для людзей розных узростаў! Экабамбачкі – гэта скручаныя рукамі шарыкі з зямлі і гліны ўперамешку з насеннем раслін, якія можна кідаць на пусткі. Пасля дажджу з іх прарастуць кветкі. Выбірай мясцовыя, а не інвазіўныя расліны і глядзі інструкцыю тут.

3) Паглядзі і абмяркуй Ted Talks аб ядзернай і зялёнай энергетыцы. Напрыклад, з гэтых ролікаў з рускімі субтытрамі можна даведацца, як працуюць ветракі і ці вартыя ўсталёўкі сонечныя панэлі. Тут па-англійску расказваюць аб тым, як ва Украіне за апошнія гады адбываецца рэвалюцыя ўзнаўляльных крыніц энергіі (УКЭ). А ў гэтым відэа распавядаюць пра тое, ці здольныя УКЭ закрываць патрэбы чалавецтва ў электраэнергіі, калі не ўсюды ёсць сонца і вецер.

4) Правядзі кніжны клуб па кнігах ці эсэ пра Чарнобыль. У нашай падборцы ты знойдзеш не толькі вядомую (і бліскучую!) Святлану Алексіевіч, але і шмат прапановаў іншых кніг.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции

5) 26 красавіка традыцыйна праходзіць Чарнобыльскі шлях. Ты таксама можаш правесці свой мітынг ці акцыю, а Экадом зможа падзяліцца Рэзалюцыяй гэтага года, якую традыцыйна зачытваюць падчас мітынгу кожны год. Дарэчы, у Вільнюсе акцыі пройдуць у нядзелю 27 красавіка.

6) Не хочаш выходзіць з дому? Паглядзі лекцыю ад эксперта. Паводле сацдаследавання, каля 40% беларус_ак не ведаюць рэальнага стану будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС, хоць лічаць радыёактыўнае забруджванне важнай тэмай. 45% негатыўна ставяцца да запуску станцыі, хаця гучаць меркаванні, што за атамнай энергетыкай будучыня. Што ж адбываецца ў Астраўцы? Наколькі выгадная атамная энергетыка? Куды падзець ядзерныя адходы? Пра гэта ты даведаешся з лекцыі Андрэя Ажароўскага.

Калі ты плануеш ладзіць публічнае мерапрыемства, выкладзі анонс у сацсеткі з хаштэгамі #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя і адзнач Экадом (зважай на бяспеку: мы прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем). Мы з радасцю падзелімся інфармацыяй пра твой івэнт, каб расказаць пра яго як мага большай колькасці людзей!