Арнітолаг Дзяніс Кіцель шмат гадоў прапрацаваў у Беларусі над захаваннем рэдкіх відаў птушак, расказвае Экадом. Цяпер спецыяліст жыве ў Грузіі і займаецца абаронай сіпух і соваў-сплюшак з дапамогай незвычайнага праекта.

– Сітуацыя з сіпухай у Грузіі ўнікальная. У канцы 20 стагоддзі папуляцыі ў Заходняй Еўропе, Турцыі і Іране павялічыліся, і птушкі сталі шукаць новыя дамы. Гэта прывяло да пашырэння арэала гэтага віду: сіпухі даляцелі да ўзбярэжжа Чорнага мора ва Украіне, Расіі, Турцыі і Грузіі, Каспійскага мора ў Іране і Азербайджане. Першае назіранне сіпухі ў Грузіі адбылося ў 2003 годзе, і ўсяго за 20 гадоў гэты від сталі заўважаць па ўсёй краіне.

Сіпуха – непераўзыдзены паляўнічы. Яна баіцца марозу і ладзіць з людзьмі. Соўка-сплюшка атрымала назву праз крыкі, якія выдае – яны падобныя да «сплю-уу». Гэта невялікая па памерах птушка з маленькімі пёравымі «вушкамі» на галаве.

Сова совы сіпуха дзяніс кіцель беларусь грузія денис китель совы искусственные гнездовья орнитолог
Сава-сплюшка ў штучным гняздоўі

Сіпухі селяцца побач з людзьмі: пад дахамі будынкаў і ў закінутых цэрквах. Людзі ж з’яўляюцца і галоўнай пагрозай птушкам: яны могуць разбураць гнёзды падчас рамонту ці тэхнічнага абслугоўвання. Усё гэта ставіць пад пагрозу вывядзенне птушанят і выжыванне соў.

Таму Дзяніс арганізаваў праект па стварэнні спецыяльных домікаў-скрынь – штучных гнездзішчаў для соваў. Яны абараняюць птушак ад драпежнікаў і суровага надвор’я, павялічваючы іх шанцы на паспяховае размнажэнне. Акрамя таго, заахвочваючы сіпух гняздзіцца паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў, праект беларуса спрыяе іх ролі ў барацьбе з грызунамі, тым самым дапамагаючы фермерам.

– Адзін грузін з Кахэціі дапамог мне зрабіць скрыні і дамовіўся з цэрквамі, каб размясціць іх там. Іншы дазволіў павесіць гняздоўі ў сваім вінаградніку. Таксама мне паведамляюць інфармацыю аб новых месцах, дзе назіраюць соваў. А я правяраю іх і вырашаю, што рабіць далей, ці патрэбная птушкам там дапамога. Цяпер плануецца дадатковая праца, дзе грузіны будуць дапамагаць мне з лагістыкай пошуку соваў у заходняй частцы краіны.

Сова совы сіпуха дзяніс кіцель беларусь грузія денис китель совы искусственные гнездовья орнитолог
Дзяніс ля домікаў. Усе гэтыя скрыні ўжо ўсталяваны ў цэрквах і іншых будынках. Фота Сяргея Быстрыцкага

Дапамагчы праекту могуць усе жадаючыя з любых краін праз данаты. Штомесяц падтрымліваючы соваў на суму, эквівалентную паходу на каву, за год вы аплаціце ўсталёўку адной хаткі для соваў-сплюшак. За штомесячны данат 20 долараў за год набяжыць на дом для сіпухі. Ваша імя нават будзе выгравіравана на сценцы домікаў у падзяку, і вы атрымаеце доступ да ўсёй кухні палявых экспедыцый арнітолага.

– Гэтыя грошы пайдуць на неабходнае абсталяванне, камеры назірання за птушкамі, цеплавізійную камеру і бінокль, неабходныя для правядзення экспедыцый па выяўленні і маніторынгу папуляцый соў у месцах іх пасялення.

Сова совы сіпуха дзяніс кіцель беларусь грузія денис китель совы искусственные гнездовья орнитологДа кастрычніка 2024 года праект Дзяніса ўжо паспяхова ўстанавіў 34 гнездавыя скрыні для сіпух і 42 для соў-сплюшак ва ўсходніх рэгіёнах: Кахеці і Квемо Картлі (гл. карту). Восем з гэтых хатак ужо заняты сіпухамі, 14 — совамі-сплюшкамі, прычым некаторыя пары соваў перабраліся ў іх з небяспечных зон.

Сова совы сіпуха дзяніс кіцель беларусь грузія денис китель совы искусственные гнездовья орнитолог
Сіпуха аглядае штучнае гняздоўе

– Мая мэта – стварыць бяспечнае асяроддзе для сіпух, дзе яны могуць жыць у бяспецы. Я планую усталяваць 100 домікаў. Напачатку я фінансаваў будаўніцтва і ўсталёўку гняздоўяў з уласнай кішэні. Пасля ініцыятыву падтрымалі калегі і сябры. Любая ваша падтрымка вельмі дапамагае совам і іх птушанятам!

Фота на вокладцы: Сіпуха ў царкве ў Кахэціі. Фота Сяргея Быстрыцкага.