27 красавіка ў Вільнюсе, як і ў іншых гарадах свету, прайшоў Чарнобыльскі шлях. Паказваем, як гэта было!

Напрыканцы чарнобыльскага тыдня па ўсім свеце працйшлі акцыі чарнобыльскага шляху. Дзесяткі беларус_ак Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі на акцыі, прымеркаваных да 39-й гадавіны аднаго з самых жахлівых здарэнняў у нашай гісторыі. Таксама ў івэнце ўзялі ўдзел украінцы, літоўцы, шведы, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, палітыкі і эксперты. Адной з галоўных мэтаў мітынгу стала выказванне пратэсту супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс

У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, у тым ліку Франак Вячорка. Спікерам ад Офіса выступіў Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца лідаркі. Ён адзначыў, што выбух на Чарнобыльскай АЭС абудзіў беларускае грамадства, паказаўшы, што савецкая сістэма – злачынная, безадказная і хлуслівая:

Праз памяць пра Чарнобыльскую трагедыю, мы мусім зрабіць усё магчымае, каб падобныя катастрофы больш ніколі не паўтарыліся. Дыктатура Лукашэнкі стала другім Чарнобылем для Беларусі, закрануўшы амаль кожную сям’ю праз рэпрэсіі, палітычных зняволеных, вымушаную эміграцыю і пагрозу страты незалежнасці. Аднак беларусы навучыліся жыць без падтрымкі дзяржавы, дапамагаць адно аднаму і змагацца за свае каштоўнасці. Дыктатура не вечная – і надыдзе час, калі сам народ будзе вырашаць сваю будучыню», – падкрэсліў Аляксандр.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс

Акрамя мітынгу і шэсця таксама быў антыядзерны велапрабег.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс

Карына Салавей, дырэктарка Экадома, зачытала Рэзалюцыю да 39-годдзя аварыі на ЧАЭС.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс

Шчыры дзякуй усім за ўдзел! Калі ты хочаш падтрымаць антыядзерны рух, пашырай інфармацыю пра незялёнасць і небяспеку ядзернай энергетыкі ў сацсетках і сярод блізкіх, расказвай пра ўстойлівыя альтэрнатывы. А падтрымаць працу Экадома ты можаш па спасылцы.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции митинг нет ядерному оружию литва вильнюс