Зазелянеем! Падтрымай беларускамоўны экатыкток

ГлавнаяНовости

Перадсвяточная пара — час добрых справаў. Вось адна з мажлівасцяў — падтрымай круты моладзевы TikTok-канал пра экалогію «Мікразеляніна»

Мы робім сапраўды класны кантэнт, асноўная частка аўдыторыі якога — моладзь унутры Беларусі. За год на нас падпісаліся больш за пяць тысяч чалавек! Мы сабралі амаль 100 000 лайкаў, а на некаторых відэа па 100К праглядаў. Пра наш акаўнт пісалі СМІ і блогеры. 

З відэа «Мікразеляніны» можна даведацца ці мае сэнс сартыроўка смецця, ці можа глітар быць экалагічным, дзе шукаць аднадумцаў і экакам’юніці ў Беларусі і што рабіць пры сустрэчы з мядзведзем і ласём. Усё гэта па-беларуску, у душэўным і забаўляльным фармаце.

Канал быў створаны бясплатнай інфаслужбай па рашэнні экапраблемаў у Беларусі «Зялёны тэлефон», а над тыктокамі працуюць Сеня і Мікіта Бялевіч, вядомыя па іншых клёвых беларускіх праектах, такіх як «Годная музыка». 

— Нажаль, нашыя фінансавыя рэсурсы скончыліся. Каб працягнуць рабіць ролікі ды пашыраць беларускамоўную і экапрыязную прастору, нам патрэбна твая дапамога, — дзеліцца каманда. — Усе сабраныя грошы пойдуць на працу Сені і Мікіты (напісанне сцэнароў, здымку, і мантаж ролікаў).

зеленый телефон зялёны тэлефон тыкток Мікразеляніна

Збор праходзіць на платформе «Гронка», бяспечнай унутры Беларусі. За падтрымку TikTok-канала абяцаюць лампавыя падарункі, ад якіх сапраўды адчуваеш сябе часткай экасуполкі. Сярод іх доступ да спецыяльнага «экалагічнага» плэйліста ад музычнага гуру і аператара «Мікразеляніны» Мікіты Бялевіча, доступ у закрыты канал, дзе вядучая Сеня радуе любімымі мемамі, рэцэпт фірмовай стравы ад Сені, каб сагравацца ў халады, паштоўкі з падзякай, а таксама асабістая кансультацыя па правілах сартыроўкі смецця і нават асобны ролік з адказам на ваша экапытанне. 

— Згадзіся, яшчэ некалькі год таму кантэнту па-беларуску ў TikTok было кот наплакаў, а сёння ў аўдыторыі па некаторых тэмах нават ёсць выбар, на каго падпісацца. Экалагічная ніша дачакалася нас! Дапамажы нам працягваць рабіць класны кантэнт. Нават невялікі данат стане для нас магутным святочным падарункам.

Падтрымаць «Мікразеляніну» можна па спасылцы.