«Мірны атам?»: у ЕГУ пройдзе перфоманс, дыскусія і адкрыецца выстава

НовостиОстровецкая АЭС

25 красавіка студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пакажуць перфоманс у жанры дакументальнага тэатра, правядуць дыскусію і адкрыюць выставу калажоў. Імпрэза падрыхтавана ў рамках Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага Экадомам.

40-хвілінны перфоманс «Мірны атам?» створаны на падставе ўражанняў удзельнікаў ад экскурсіі на Ігналінскую атамную станцыю, асабістых і сямейных гісторый.

Пасля перфомансу пройдзе дыскуссія і пытанне-адказ з Ірынай Сухій, суаснавальніцай «Экадома» і актывісткай Беларускай антыядзернай кампаніі. Пагаворым пра месца атамнай энергетыкі ў сучасным сусвеце і геапалітычным кантэксце, вепанізацыі атамных станцый і ці рэальна працуюць альтэрнатывы.

Перад пачаткам перформансу на другім паверсе навучальнага корпуса адкрыецца выстава калажоў, створаных студэнтамі і студэнткамі ЕГУ на майстар-класе сузаснавальніка Мінскага тыдня дызайну, мастака і архітэктара Юры Таўбкіна.

Увага! Уваход вольны, але колькасць месцаў на перфоманс і дыскусію абмежавана аб’ёмам камернай глядальніцкай залі (25 чалавек). Рыхтуйце свае пытанні і не спазняйцеся.

Калі: 25 красавіка, 17:30
Дзе: ЕГУ, Savičiaus g. 17, 01126

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы OSUN Science Shop у ЕГУ.

Экодом ЕГУ ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя диаспора акции перфоманс дискуссия