Мір. Роўнасць. Правы чалавека: тыдзень адукацыйных дзеянняў 14-23 сакавіка

НовостиУчастие общественностиЭкоактивизм

Вайна, рэпрэсіі, блізкія пад абстрэламі – цяжка зараз думаць пра нешта яшчэ, але важна захаваць і падтрымаць сябе ў гэтыя складаныя дні. Каштоўнасці і самаразвіццё могуць стаць нашымі апорамі, таму мы запрашаем да размоваў пра важныя тэмы.

Пра што: у гэты тыдзень HumanConstanta і іншыя арганізацыі і ініцыятывы хочуць паразмаўляць пра такія тэмы як філасофія каштоўнасцяў правоў чалавека, гісторыя іх узнікнення, правы чалавека і ваенныя канфлікты, розныя формы дыскрымінацыі.

Хто: Гэты Тыдзень у Беларусі ініцыюе праваабарончая каманда Human Constanta. Сёлета ў падрыхтоўцы да іх далучыліся Экадом, а таксама Беларускі Хельсінкскі Камітэт, ініцыятывы «Больш цела«, «Пароўну» і «ІншыЯ«. Мы далучаемся да Тыдняў ад Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

Што будзе: у рамках Тыдня пройдуць лекцыі, гульні, трэнінгі, кінапаказы — за актуальнай афішай запрашаем сачыць у тэматычным інстаграме.

Ужо дакладна разам з HumanConstanta мы запрашаем вас на наступныя мерапрыемствы:

14 сакавіка (панядзелак) 19:00 па менскім часе анлайн — лекцыя ад філасафіні Вольгі Шпарагі «На шляху да правоў чалавека: ад ідэалаў гуманізма да абароны чалавечай годнасці». У рамках лекцыі мы закранём шэраг гістарычных падзей і паспрабуем разам разабрацца, чаму чалавечая годнасць і правы чалавека выступаюць найважнейшымі арыенцірамі сучаснага жыцця практычна ў любой кропцы зямнога шара. Рэгістрацыя па спасылцы;

15 сакавіка (аўторак) 19:00 па менскім часе анлайн — лекцыя ад праваабаронцы Дзмітрыя Макарава «Як з’явіліся Human Rights?». У рамках лекцыі мы паразважаем пра тое, калі і чаму з’явіліся правы чалавека, чаму мы называем гэта рэвалюцыйным і цывілізацыйным прарывам, якая роля Беларусі і Украіны ў гэтых працэсах, а таксама наколькі гэта ўсё актуальна цяпер — калі мы назіраем яшчэ адну вайну ў цэнтры Еўропы. Рэгістрацыя па спасылцы;

16 сакавіка (серада) 18:30 па літоўскім часе ў Вільні — прэзентацыя настольнай гульні «Веру-Няверу» ад новай ініцыятывы «ІншыЯ». Рэгістрацыя па спасылцы да 15 сакавіка;

18 сакавіка (чацвер) 19:00 па мінскім часе анлайн — семінар ад прафесара ўніверсітэта Ліверпуля (Вялікабрытанія) Канстанціна Дзегцярова «Ці маўчыць права, калі размаўляюць гарматы?». Падчас семінара ў інтэрактыўным фармаце ўдзельні_цы і лектар абмяркуюць, якія правы застаюцца ў людзей падчас узброеных канфліктаў і ці могуць міжнародныя трыбуналы чымсьці дапамагчы падчас супрацьстаянняў. Рэгістрацыя па спасылцы;

20 сакавіка (нядзеля) 19:00 па менскім часе анлайн — трэнінг ад ініцыятвы «Пароўну» на тэму «Як гендэрныя стэрэатыпы ўплываюць на наша жыццё». Падчас сустрэчы мы абмяркуем, што такое гендэрныя стэрэатыпы і якую ролю яны займаюць у нашым жыцці; якімі бываюць гендэрныя стэрэатыпы, ці ўсе яны негатыўныя і чым адрозніваюцца ад традыцый; што кожн_ая з нас можа зрабіць у барацьбе супраць гендэрных стэрэатыпаў». Рэгістрацыя па спасылцы;

23 сакавіка (серада) 19:00 па менскім часе анлайн – мерапрыемства ад ініцыятывы «Больш цела» на тэму «Любоў да сябе і свайго цела: дыскусія і практычныя парады». Падчас анлайн-івента мы абмяркуем «стандарты прыгажосці» для мужчын і жанчын і іх уплыў на грамадства; вывядзем практычныя парады для выхаду на шлях да прыняцця свайго цела; разглядзім існуючыя практыкі па прадухіленні РХП (разладу харчовых паводзінаў) ». Рэгістрацыя па спасылцы;

Спіс будзе дапаўняцца!

Як далучыцца:

Акрамя ўдзелу ў івентах вы можаце зрабіць у рамках Тыдня (14-23 сакавіка) тэматычны пост у інстаграме ў якасці падтрымкі міру, роўнасці і правоў чалавека з хэштэгамі #peace #невайне #nowar #humanrights #правычалавека #РозныяРоўныя і пазнакай старонкі @roznyjarounyja. HumanConstanta будзе дзяліца імі!