Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» прайшла ў розных гарадах свету 26 красавіка, расказвае «Зеркало». Мітынгі і шэсці прайшлі як мінімум у 14 гарадах пад агульным лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі» на фоне новай пагрозы, якую нясуць планы па размяшчэнні расійскіх ядзерных узбраенняў.

У Вільнюсе ўдзельнікі_цы акцыі сабраліся на Лукішскай плошчы, разгарнулі вялікія беларускі і літоўскі сцягі і прайшлі шэсцем да пасольства Расіі, а пасля да сквера імя Барыса Нямцова. Фота апублікаваў Motolko.Help.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help
Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help
Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

У мітынгу ўзяла ўдзел лідарка дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская. Яна параўнала дзеянні ўладаў пасля Чарнобыльскай аварыі з дзеяннямі падчас выбуху эпідэміі каранавірусу: і тады, і тады сапраўдныя маштабы праблемы ўтойваліся, улады прадэманстравалі, наколькі мала для іх значаць жыцці людзей.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

— Нам і сёння замоўчваюць праўду пра Чарнобыль. Замоўчваюць праўду пра Астравецкую АЭС, і пра вайну ва Украіне. Замоўчваюць магчымыя наступствы размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Яны кажуць, што ядзерная зброя — гэта парасон, які нас абароніць. Але гэта не парасон — гэта мішэнь. І гэта прамы шлях да страты Беларуссю суверэнітэту. Мы не павінны гэтага дапусціць!

Чарнобыль нам даў вельмі важны ўрок. Чарнобыль навучыў нас не разлічваць на ўладу, а разлічваць на сябе. І дэмакратычны свет зможа дапамагчы нам толькі тады, калі пабачыць, што гэта патрэбна нам самім. … Ад нас залежыць вельмі шмат! Мы павінны дэманстраваць, што мы супраць ядзернай зброі. Мы супраць паўтарэння новага Чарнобыля. Мы супраць расійскіх войскаў на сваёй зямлі! Мы супраць вайны! — заявіла Святлана Ціханоўская ў сваім выступе.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции
Ірына Сухій на Чарнобыльскім шляху-2023. Фота: Зялёны партал
Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции
Фота — @volna_lt

Таксама на мітынгу выступіла суаснавальніца Экадома і актывістка антыядзернай кампаніі Ірына Сухій:

— Менавіта пра будучыню, пра адказнасць за наступныя пасля нас пакаленні павінны думаць усе, хто мае дачыненне да прыняцця рашэнняў, звязаных з энергіяй атама — як мірнай, так і ваеннай. Мы, найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі “Экадом”, добра ведаем, што радыёактыўны след аварый на АЭС і ядзерных выбухаў цягнецца на сотні і тысячы гадоў у будучыню. І нават калі атамная станцыя праслужыла ўвесь адведзены ёй тэрмін без сур’ёзных праблем, без уцечак радыяцыі, адпрацаваўшы сваё, яна становіцца сур’ёзным клопатам на сотні гадоў наперад, асабліва непад’ёмнай ношай для нашай краіны, эканоміка якой толькі развіваецца.

І ўжо зусім верхам безадказнасці выглядае абвешчанае размяшчэнне ў Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі. Насуперак заявам дыктатара гэтае рашэнне не прынясе беларусам нічога, акрамя новай небяспекі і яшчэ большай залежнасці ад Расіі як зараз, так і ў будучыні. Сёння, у гадавіну чарнобыльскай катастрофы, мы, прадстаўніцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, Літвы, Украіны цвёрда кажам: не — ядзерным пагрозам, не — АЭС, не — ядзернай зброі. Так — адказнасці перад будучымі пакаленнямі.

На Чарнобыльскім шляху ў Вільнюсе была зачытана рэзалюцыя.

Чарнобыльскі шлях-2023: Резолюция

Акрамя таго, як паведамляе «Радыё Свабода», у цэнтры Вільнюса адбыўся флэшмоб, прымеркаваны да дня стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна», нашых сяброў і калег. Цэнтр быў заснаваны менавіта 26 красавіка 1996 года, у 10-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС і ў дзень найбуйнешай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая ператварылася ў маштабную акцыю пратэсту з сутыкненнямі з сілавікамі. Удзельнікі_цы флэшмобу трымалі плакаты з лозунгамі «Чарнобыльскага шляху» з розных гадоў, якія атрымалася аднавіць дзякуючы фотаздымкам. На ўдзельніках былі майкі з фотаздымкамі праваабаронцаў «Вясны», якія сёння знаходзяцца за кратамі: гэта Алесь БяляцкіУладзімір ЛабковічВалянцін СтэфановічМарфа РабковаЛеанід СудаленкаАндрэй Чапюк. Напішыце ім лісты або паштоўкі!

Флэшмоб «Мы не хочам быць закладнікамі» у гадавіну стварэння праваабарончага цэнтра “Вясна” 26 красавіка 2023 года. Фота: “Радыё Свабода”
Флэшмоб «Мы не хочам быць закладнікамі» у гадавіну стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна» 26 красавіка 2023 года. Фота: «Радыё Свабода»

Акцыя ў Варшаве адбылася ў цэнтры Старога горада — ля помніка Каперніку ў Кракаўскім прадмесці, піша Reform.by. На мітынту выступалі кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, палітыкі Віталь Рымашэўскі і Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок. Ад імя ўладаў Польшчы выступіў віцэ-спікер Сената Міхал Каміньскі.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Reform.by
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Reform.by

Пасля мітынга ўдзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

Таксама акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2023» прайшлі ў Гданьску, Кракаве, Уроцлаве, Шчэціне, Берліне, Капенгагене, Нью-Ёрку, Таронта, Тбілісі і Батумі.

Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции
Акцыя ля будынку Штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, Фота: Motolko.Help
Экодом ЧАЭС Чернобыль Чернобыльская неделя кино книги чарнобыльскі шлях диаспора акции
Акцыя ў Батумі, Грузія. На акцыі выступілі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспар, удзельнікі ўзгадалі захоп Энергадара і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Фота: Радыё Рацыя

*Фота ў шапцы матэрыяла — Чарнобыльскі шлях у Берліне, DW Беларусь.