Административный суд Вильнюса признал незаконным запрет въезда в Литву Татьяне Новиковой

Новости

18 сакавіка 2013 года адбылася заключнае паседжанне суда па скарзе антыядзернай актывісткі з Беларусі Таццяны Новікавай. Акружны адміністрацыйны суд Вільні разглядзеў прычыны, па якіх ёй быў забаронены ўезд у Літву пры ўжо наяўнай шэнгенскай візе падчас падрыхтоўкі да рэферендума па пытанні будаўніцтва АЭС. Суд прызнаў рашэнне пра забарону на ўезд незаконным.

18 марта 2013 года состоялось заключительное заседание суда по жалобе антиядерной активистки из Беларуси Татьяны Новиковой. Окружной административный суд Вильнюса рассмотрел причины, по которым ей был запрещен въезд в Литву при уже имеющейся шенгенской визе во время подготовки к референдуму по вопросу строительства АЭС. Суд признал решение о запрете въезда незаконным.




Таксама суд абавязаў Дэпартамент міграцыі МЗС Літвы аплаціць судовыя выдаткі ў памеры 3246 літаў.

Таццяна Новікава вітае рашэнне суда. «Гэтае рашэнне паказвае, што ў Літве ёсць дэмакратычныя інстытуты, і яны функцыянуюць», — заявіла яна. Таксама Таццяна Новікава выказала спадзяванне, што МЗС Літвы зойме больш выразна акрэсленую пазіцыю ў справе будаўніцтва АЭС Беларуссю на мяжы з Літвой. Яна ўказала на тое, што ў Літве не былі праведзены належным чынам слуханні па будаўніцтву беларускай АЭС і меркаванне літоўскага боку фактычна не было ўлічана Беларуссю, хаця да таго абавязваюць міжнародныя праўныя нормы.

 Таццяна Новікава лічыць, што ранейшае рашэнне пра забарону ў’езду было выключна палітычным і звязана з яе грамадскай актыўнасцю.

Нагадаем, 26 верасня мінулага года Мікалай Уласевіч і Таццяна Новікава не здолелі трапіць у Вільню на канферэнцыю «Літва — Беларусь, ядзернае суседства», куда накіроўваліся на запрашэнне літоўскага сейма. Літоўскія памежнікі адмовілі ім ва ўездзе на той падставе, што Новікава і Уласевіч пагражаюць нацыянальнай бяспецы Літвы, а Новікава — яшчэ і бяспецы іншых краін ЕС. Забарона на ўезд была часовай (3 месяцы), гэта значыць распаўсюджвалася на час падрыхтоўкі да правядзення рэферэндума пра будаўніцтва АЭС у Літве і нейкі час пасля рэферэндума. На рэферэндуме, які адбыўся 14 кастрычніка, 62% ад тых, хто прагаласаваў, выказаліся супраць будаўніцтва АЭС. Новікава і Уласевіч вядомы як даўнія праціўнікі атамнай энергетыкі, у тым ліку праектаў па будаўніцтву АЭС у Літве і Беларусі.

Раней, 25 лютага, суд прызнаў абгрунтаванай аналагічную скаргу Мікалая Уласевіча і ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі пра забарону яму ўязжаць у Літву тэрмінам на тры месяцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Дэпартамент міграцыі збіраецца абскардзіць рашэнне па скарзе Уласевіча.

 Также суд обязал Департамент миграции МИД Литвы оплатить судебные издержки в размере 3246 литов.

Татьяна Новикова приветствует решение суда. «Это решение показывает, что в Литве есть демократические институты, и они функционируют», — заявила она. Также Татьяна Новикова выразила надежду, что МИД Литвы займёт более чётко выраженную позицию в деле строительства АЭС Беларусью на границе с Литвой. Она указала на то, что в Литве не были проведены надлежащим образом слушания по строительству белорусской АЭС и мнение литовской стороны фактически не было учтено Беларусью, хотя к тому обязывают международные правовые нормы.

Татьяна Новикова считает, что решение о запрете въезда было исключительно политическим и связано с её общественной деятельностью.

Напомним, 26 сентября прошлого года Николай Уласевич и Татьяна Новикова не смогли попасть в Вильнюс на конференцию «Литва — Беларусь, ядерное соседство», куда направлялись по приглашению литовского сейма. Литовские пограничники отказали им во въезде на том основании, что Новикова и Уласевич угрожают национальной безопасности Литвы, а Новикова — еще и безопасности других стран ЕС. Запрет въезда был временным (3 месяца), то есть распространялся на время подготовки к проведению референдума о строительстве АЭС в Литве и некоторое время после референдума. На референдуме, который прошёл 14 октября 2012 года, 62% проголосовавших высказалось против строительства АЭС. Новикова и Уласевич известны как давние противники атомной энергетики, в том числе проектов по строительству АЭС в Литве и Беларуси.

Ранее, 25 февраля, суд признал обоснованной аналогичную жалобу Николая Уласевича и аннулировал решение Департамента миграции о запрете ему въезжать в Литву сроком на три месяца. По неофициальной информации Департамент миграции собирается обжаловать решение по жалобе Уласевича.