Мы, людзі, з’яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек — толькі звяно харчовага шэрагу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п’е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёл, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што ёсці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва — гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але яны і ствараюць вобраз Чалавека, што прыдатны зрабіць свядомы выбар.

fest_0

 apo

 Наш выбар — атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.

Сапраўдная ежа — гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ёй няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць — лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата.

Чалавек — неад’емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка — увасабленне на практыцы прынцыпу «Жыві і дай жыць іншым».

31 жніўня і 1 верасня ў галерэі «Ў» адбудецца Агра-культурны фэст. За гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб’яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце.

Удзельнікі

Мастакі — Аляксей Губараў, Аляксей Лунёў, Bazinato

Фермеры — спіс удакладняецца

Расклад:

31 Жніўня

16.00 — Адкрыццё маркету. Адмысловае “зяленае” меню ў бары..

17.00 — Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.

18.00 — Адкрыццё. Прэзентацыя праграм па развіццю арганічнай сельскай гаспадаркі ГА «Экадом», прэзентацыя праекта «Экаежа», прэзентацыя мастакамі арт-аб’екта.

18.30 — Канцэрт квартэта класічнай музыкі.

19.10 — Закрыццё маркету.

1 Верасня

12.00 — Адкрыццё маркету, арганічны музычны бранч ў бары.

13.00 — Вольга Шчаглінская. Прэзентацыя: Усе ў сад. Экалагічны дызайн жыцця.

14.00 — Дыялогі аб мастацтве і сельскай гаспадарцы. Фермеры і мастакі.

15.00 — Кулінарны майстар-клас. Закрыцце маркету.

16.00 — Перформанс «Вельмі высокая кухня».

17.00 — Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы..

18.00 — Закрыццё. DJ

 Наш выбар — атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.

Сапраўдная ежа — гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ей няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць — лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата.