«Балотная археалогія» і яе перспектывы для Беларусі

Новости

Ці вядома Вам, што самую першую драўляную скульптуру чалавека на тэрыторыі Беларусі, якой больш за 4 тысячы гадоў, знайшлі на старажытным балотным паселішчы Асавец каля Бешанковічаў?

 А ці ведаеце Вы, што дзякуючы выдатным кансервуючым якасцям торфа старажытныя рэчы з арганікі, трапіўшы ў балота, могуць захоўвацца тысячагоддзямі?

 15-га лютага а 17-ай гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я.Коласа

Нацыянальнай Акадэміі навук адбудзецца сустрэча з археолагамі па тэме

«Балотная археалогія» і яе перспектывы для Беларусі.

Мэта сустрэчы пазнаёміць жыхароў сталіцы з некаторымі цікавымі вынікамі археалагічнага вывучэння старажытных паселішчаў, якія знойдзены ў беларускіх балотах і ўзніклі больш за тры – пяць тысяч гадоў таму назад. Нашы балоты  – гэта не толькі ўнікальны прыродны комплекс, але і неацэнны архіў дадзеных пра нашае гістарычнае мінулае.

 У сустрэчы прымуць ўдзел беларускія археолагі:

 Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных нвук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар каля 230 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфічных прац па старажытнай гісторыі Беларускага Палесся;

 Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кнігі “Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку”, археолаг, які вядзе шматгадовыя даследаванні на старажытных паселішчах Крывінскага тарфяніка каля Бешанковічаў;

 Людміла Дучыц, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых і навукова папулярных прац па археалогіі, у тым ліку кніг па сакральнай геаграфіі, міфалогіі, вераванням старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі;

 публіцыст Ірына Клімковіч – адзін з арганізатараў экспедыцый па сакральных мясцінах і помніках Беларусі, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па міфалогіі беларусаў і сакральнай геаграфіі Беларусі.

Сустрэча арганізавана таварыствам “Зялёная сетка”, грамадскім аб’яднаннем “Экадом” і інфармацыйным цэнтрам “Эка-інфа” НАН Беларусі.

“Балотная археалогія” і яе перспектывы для Беларусі.

Многія беларускія балоты з’яўляюцца сховішчам рэшткаў паселішчаў, якія ўзнікалі тысячы гадоў таму назад на астравах, на ўзбярэжжах колішніх вадаёмаў. Апынуўшыся пад торфам, культурныя адклады закансерваваліся і зрабіліся адмысловым архівам старажытнай мінуўшчыны. Адкрыццё і даследаванне такіх помнікаў – унікальны шанец для археолагаў адкрыць многія невядомыя раней старонкі нашай дагісторыі. “Балотная археалогія” – адзін з найбольш перспектыўных накірункаў айчыннай археалагічнай навукі.

Што знаходзяць на тарфяніковых паселішчах археолагі?

Якія перспектывы ў беларускай “балотнай археалогіі”?

Балоты – неад’емная частка культурнага ландшафта беларусаў. На працягу сваёй гісторыі беларусы стварылі ўнікальную балотную міфалогію.

Сустрэча адбудзецца па адрасу: вуліца Сурганава 15, ст. м. Акадэмія навук, (на мапе),

Нацыянальная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа НАН Беларусі

З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 7733690 (Канстанцін)

                                                                  +375 29 6951548 (Воля)