Будучыня ў тым, што ты робіш

Новости

21 чэрвеня, у дзень народзінаў “Экадома” Іна Жызнеўская, што выконвае абавязкі дырэктара, кажа аб людзях, часах і месцах.

– Што такое “Экадом”?

– Гэта людзі. Сабралася некалькі людзей – Ірына Сухій, Андрэй Збароўскі, Ірына Белая, якія імкнуліся і марылі зрабіць дом, што быў бы адкрыты для ўсіх, дом асветы і прыроды, дом святла.

Инна Жизневская


Яны жадалі ўвасобіць канцэпт экадома ў адукацыйным цэнтры, пабудаваць яго на возеры Нешчарда. Гэта не атрымалася, але канцэпт увасобілі ў праектах, ідэях і рэалізацыі ідэй (зарэгістраваліся ў 1996 г.)

Ирина Белая

Ирина Сухий

Быў праект “ЭкаLogic” – шведскі для моладзі і настаўнікаў па экалагічным ладзе жыцця. Захапляліся пермакультурай – гэта сістэма жыцця па-за сістэмай, пермакультурны дызайн, які дазваляе існаваць самастойна, знаходзячыся нават у мегаполісе, не сутыкацца з умовамі сістэмы. Гэта было такім кавалкам свабоды для людзей пост-саўка. Рэалізуючы гэтыя ідэі, можна было адчуваць сябе свабодным чалавекам.

Игорь Суворов

Анна Ветер
“Няма ніводнага чалавека, які быў звычайны”

Матэрыяльны дом усё ж знайшоўся на возеры Балдук. Яго шукалі два гады, ездзілі па вёсках, каб знайсці і зразумець, што гэта сваё месца. У першы ж год – у 1999 – зладзілі там пермакультурны трэнінг. Было каля 40 чалавек, з валанцёрамі з Польшчы, Бельгіі. Вечарамі ля вогнішча гучалі іншаземныя мовы – польская, французкая, англійская. Былі англічане ў нас – Джорж Собаль і Патрысія Гарард, нашыя выкладчыкі, яны з брытанскай школы пермакультуры.

З тых часоў на хутары ладзілася шмат семінараў, былі летнія экалагічныя кэмпы. Там дзікія месцы пачатак блакітых азёр. Там небыло электрычнасці, вада толькі з крыніцы, унізе, пад гарой. Нават аднойчы зрабілі ледавік (халадзільнік) — цягалі ледзяныя глыбы знізу ўверх, на гару.

Наталья Рябова

Егор Ветер

Иван Ковзель

 – Наколькі для “Экадома” важны дом як фізічнае месца?

– Гэта вельмі цікавы момант. Вельмі доўга ў нас не было офіса, і падавалася часам, што гэта нязручна. А пасля апынулася, што калі неабходна сабрацца, адбываюцца нейкія цуды сінхранізацыі: дзень народзінаў “Экадома”, і ніхто нікога не запрашаў, але амаль усе актыўныя сябры стэліліся напярэдадні і пачалі пытаць, дзе збіраемся.

Дзіўнае месца “Экадом”: няма ніводнага чалавека, які быў звычайны. Складаныя характары, яркія людзі. Хто трапіў сюды, ужо не сыходзіць. Ёсць вялікае кола людзей, якія пазнаёміліся даўно, працягваюць быць разам нават калі бачацца раз на некалькі год – мне падаецца, гэта ўнікальная штука.

Ярослав Бекиш

Екатерина Гончарова

“Двіжам нельга зрабіць усяго”

– Кажуць, у дзевяностыя ў “Экадома” быў больш двіжушны перыяд, а зараз менш актыўны?

– Нельга сказаць так. Проста адбыўся перафармат, як і ў грамадстве. У дзевяностыя двіж быў паўсюль – у бізнэсе, эканоміцы – і ішлі пошукі ўсяго. Тады яшчэ былі непрафесійныя НДА – чалецкія, якія шмат тусілі і натхнялі адно адное ідэямі. Да моманту, калі пачалі падціскаць гайкі – напрыклад, забаранілі займацца адукацыяй маладых людзей да 18 год, прыбралі ільготы для грамадскіх арганізацый, і зрабілася складана аплаціць офіс; увялі рэгістрацыю гуманітарнай дапамогі… Мы зрабіліся больш дарослымі.

У маладняковым двіжы нехта прыходзіць, нехта сыходзіць. Людзі пачалі выхоўваць дзяцей, сыйшлі глыбока ў прафесійныя сферы, а нехта застаўся і прафесіяналізаваўся ў сферы НДА. Але гэта час, калі ты пачынаеш быць трэнерам, экспертам і перастаеш быць тым, хто робіць двіж.

Андрей Зборовский

Яшчэ ў пэўны момант перафарматаваліся эканамічныя ўмовы ў Беларусі: людзі пачалі больш клапаціцца пра тое, як зарабляць. Пасля пары гадоў стагнацыі зрабілася зразумела, што мы падраслі і што двіжам нельга зрабіць усяго, трэба аб’ядноўвацца. Прыйшла ідэя рабіць вялікую супольнасць, якая ўвасобілася ў таварыства “Зялёная сетка”. На пабудову таварыства ў той час былі кінутыя ўсе сілы “Экадома”.

Татьяна Дубкова

Ужо гады два як мы рухаем паралельна. У “Экадом” пачала падцягвацца моладзь, у тым ліку са Школы экалагічнага актывіста, і ён ажывае.

Чым цікавы “Экадом”? Тым, што тут не толькі праектная дзейнасць: тут ёсць творчыя зялёныя майстэрні ў Галерэі Ў і іншыя праекты, якія робяцца на энтузіязме. Мы пачалі займацца экаартам; дзіцячымі экалагічнымі праектамі займаюцца Каця Спосаб, Надзя Куляшова, Маша Гуліна і Соня Садоўская.

Людзі “Экадома”

– Можаш назваць самыя яркія персоны, што былі і ёсць у “Экадоме”?

– У нас ёсць экаактывісты, якія заставаліся такімі ў любыя часы. Яны заўзятыя, упартыя, прынцыповыя і не здаюцца. Ігар Пастухоў змагаецца са сметнікамі ў лесе, незаконнымі высечкамі і будоўлямі; Таня Новікава працуе з Беларускай антыядзернай кампаніяй; Ірына Сухій; Ірына Белая, раней трэнер “ЭкаLogic”, зараз працуе з грамадскімі інспектарамі; Дзіма Герыловіч займаецца сучаснымі урбаністычнымі гарадскімі праектамі, суполкамі і прасторамі.

– Як у “Экадоме” бачаць будучыню?

– Светлай. Будучыні не трэба чакаць, яна ў тым, што ты робіш. У кожным дні, які ты спрабуеш пражыць так, як хочаш пражыць у сваёй будучыні.

greenbelarus.info