Увесь красавік Экадом ладзіць інфакампанію да Чарнобыльскага тыдня ў TikTok. Расказваем, што цікавага там можна будзе пабачыць.

З сярэдзіны красавіка на канале Экадома ў TikTok @ecohome.ngo і на ўласных каналах блогераў з’яўляюцца відэа пра ядзерную энергетыку, гісторыю Чарнобыльскага шляху, БелАЭС і іншыя тэмы. Асноўным хэштэгам акцыі з’яўляецца #чарнобыльскітыдзень — менавіта па ім ты знойдзеш усе відэа, якія ўжо выйшлі. Мяркуецца, што відэа будуць з’яўляцца і пасля даты гадавіны трагедыі, так што падпісвайся на канал Экадома, каб нічога не прапусціць.

Якія тэмы будуць раскрывацца цягам месяца? 

Тэма Чарнобыльскай трагедыі практычна замоўчваецца ў моладзі, альбо раскрываецца праз досыць фармальнае паведамленне аб гадавіне і жахах аварыі. Таму ў нас узнікла ідэя перазапусціць грамадскае абмеркаванне гэтай тэмы, разварочваючы камунікацыю па двух кірунках: для тых, хто не паглыблены ў тэму і для тых, хто ўжо добра валодае пытаннямі спадчыны Чарнобыля і ядзернай энергетыкі ў цэлым. 

У акцыі пагадзіўся ўзяць удзел эксперт інжынер-ядзершчык Андрэй Ажароўскі, які не толькі запісаў стаў спікерам ролікаў, але і адказаў на самыя вострыя пытанні пра ядзерную энергетыку. Відэа з ім ужо набралі больш за 120 тысяч праглядаў! А пад некаторымі разгарнуліся спрэчкі ў каментарах.

Акрамя Андрэя, у інфакампаніі паўдзельнічаюць і блогеры. Яны раскажуць пра тэму з пазіцый уласных цікаўнасцяў — адукацыйнай, асветніцкай, праваабарончай, гістарычнай, этычнай, рэлігійнай, і нават кулінарнай, мастацкай, ды музычнай. Чакай разам з намі неўзабаве ролікі ад Лізы Ветравай, Мікіты Бялевіча, Аляксандра Кухты ды іншых беларускіх ціктокераў_ак.

Зазірай TikTok @ecohome.ngo ўжо зараз, стаў падабайкі, каментуй відэа і падпісвайся, каб не прапусціць наступныя ролікі.