Чулі пра праект чыгункі ў аэрапорт? У нас ёсць да яго пара пытанняў

железная дорога отчет об ОВОС общетсвенные обсуждения аэропорт Минск Беларусь Экодом

Пару тыдняў таму з’явіліся навіны пра тое, што на грамадскае абмеркаванне вынесены праект хуткаснай чыгункі з Мінска ў аэрапорт. Аб гэтым паведаміла адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Нагадаем, цягнікі прапануецца працягнуць у індустрыяльны парк «Вялікі камень» і Нацыянальны аэрапорт Мінск праз тэрыторыі Першамайскага, Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў, а заказчыкам выступае дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка».

Аднак у Экадома з’явілася некалькі пытанняў да справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе (АУНА).

Па-першае, няма разліку шумавога ўздзеяння ад праектуемага аб’екта на навакольнае асяроддзе. А гэта, на хвілінку, чыгунка, якая ідзе праз горад, па якой будуць хадзіць цягнікі. Гэта шмат шуму, — дзеляцца эксперты. — Па-другое, не прадастаўлены справаздача або дадзеныя са справаздачы даследвання аб тым, якія віды жывёлаў насяляюць раён праектавання аб’екта. Атрымліваецца, што або кампетэнтныя спецыялісты не вывучалі, ці ёсць у месцы забудовы «чырванакніжнікі», або звесткі пра гэта чамусьці вырашылі не ўключаць у матэрыялы для грамадскіх абмеркаванняў.

Мы збіраемся даслаць свае заўвагі чыноўнікам. Самі грамадскія абмеркаванні праходзяць да 15 снежня і паўдзельнічаць у іх можа кожны.

Калі ты хочаш арганізаваць сход, дзе вы зможаце задаць свае пытанні чыноўнікам, то трэба да 28 лістапада адправіць у адміністрацыю Першамайскага раёна заяву аб неабходнасці правядзення такога сходу, — тлумачыць эксперт. — У нас ёсць прыклад заявы, смела карыстайся.

Альтэрнатыўна, можна вывучыць справаздачу аб АУНА на сайце адміністрацыі і накіраваць свае заўвагі і прапановы да 15 снежня адным з наступных спосабаў:

  • зрабі запіс у часопісе рэгістрацыі пісьмовых заўваг і прапаноў у вестыбюлі будынка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска па адрасе: зав. Чорнага, 5 (хол 1-га паверха) з 8-00 да 20-00, у суботу з 9-00 да 13.00
  • напішы адміністрацыі на электронную пошту: perv.arhit@minsk.gov.by.

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Facebook
  • Twitter
  • Одноклассники