Думаючы пра “Зялёны Мінск”

Новости

Якім мусіць быць “Зялёны Мінск”? У чым павінна праяўляцца яго “зялёнасць” і, самае важнае, што азначае “Зялёны Мінск” для асобна ўзятага мінчука? Гэтыя пытанні былі ўзнятыя 24 лютага ў галерэі Ў  падчас прэзентацыі і воркшопа прадстаўнікоў Лабараторыі Крытычнага Урбанізму  Аляксея Крывалапа і Бэнджаміна Коўпа.

Для таго, каб горад быў зялёны і экалагічны, трэба спачатку мець уяўленне, якім чынам ён будзе зялёны. Каб патлумачыць гэтую думку, Бенджамін Коўп прывеў прыклад Варшавы, дзе цячэ рака Вісла.

Сярод жыхароў Варшавы ёсць тыя хто зацікаўлены ў тым, каб у ёй плаваць і не часацца пасля таго, як яны выйшлі на бераг, ёсць тыя хто хоча лавіць там рыбу, і ёсць тыя каму важна, каб на беразе Віслы гадаваліся рэдкія птушкі, а рыбакі і плыўцы ім не перашкаджалі. І першыя, і другія, і трэція маюць экалагічныя мэты. Аднак дамовіцца яны не змогуць, таму што  інтарэсы ў іх розныя і паняткі “зялёнасці” ў іх не супадаюць.

Каб даведацца, якім чынам інтэлектуалы, эколагі і жыхары Мінска ўяўляюць канцэпцыю “Зялёнага Мінска”, Лабараторыя крытычнага урбанізму мае намер выдаць акадэмічны зборнік “Зялёны Мінск”. У кнігу увойдуць артыкулы, дзе  аўтары будуць апісваць сваю візію Мінска будучыні — зялёнага і эка-прыязнага.

Пасля прэзентацыі і невялікага перапынку Аляксей Крывалап і Бэнджамін Коўп прапанавалі пафантазіраваць на тэму “Зялёнага Мінску”. Удзельнікі воркшопа падзяліліся на групы і намалявалі некалькі мапаў Мінска, дзе былі зафіксаваныя праблемы гораду і прапановы для іх вырашэння.

У выніку, аказалася, што зрабіць Мінск зялёным можна, а ідэяў як гэта ажыцявіць шмат.  Больш за 80%  забруджвання паветра гораду ствараюць не заводы, а выхлапы аўтамабіляў, якімі застаўленыя ўсе двары ў горадзе. Каб стымуляваць аўтамабілістаў адмовіцца карыстацца аўтамабілямі, дастаткова зрабіць паркоўку платнай і абсталяваць больш бесплатных веласіпедных парковак.

Наступная мапа прапанавала вырашыць праблему забудовы на беразе Свіслачы. Новыя будоўлі каля ракі  парушаюць яе экасістэму. Каб перанесці будоўлі далей ад берагоў Свіслачы, дастататкова ўключыць паркі вакол рэчкі, праектаваныя яшчэ ў 1950-я гг., у спіс помнікаў архітэктуры, і тады па закону ніхто не зможа будаваць дамы на беразе Свіслачы.

Іншыя мапы прапаноўвалі вырашыць праблему адсутнасці паркаў у новых, нядаўна збудаваных, раёнах. А адна з групаў намалявала нават “мапу шчасця Мінска”.

Галоўнай ідэяй воркшопу было разам запланаваць будучыню горада. Падумаць як зрабіць яго больш экалагічным і ўтульным у першую чаргу для сябе, а не для інвестара. Жадаючых падумаць аб Мінску з экалагічнай перспектывы аказалася дастаткова. Трэба спадзявацца, што і запланаваны на канец 2013 г. акадэмічны зборнік “Зялёны Мінск” будзе ўтрымліваць дастаткова ідэяў экалагічнага Мінска, а вырашаць у чым менавіта павінна праяўляцца “зялёнасць” Мінска нарэшце будуць самі мінчукі, а не прызначаныя зверху чыноўнікі.

Вадзім Быліна

Фота Ecosalon