Environmental art: мажлівасці для мастакоў, якія працуюць з экатэматыкай

НовостиУчастие общественностиЭко-арт

Расказваем пра рэзідэнцыю і конкурс для мастачак і мастакоў, якія працуюць у галіне еnvironmental art.

экодом экадом искусство экоактивизм резиденция возможности художники

Hydromedia

Hydromedia — гэта мастацкая рэзідэнцыя ў Атверпене, Бельгія. Туды ў красавіку запрашаюць мастакоў, якія знаходзяцца ў Еўропе.

Рэзідэнцыя накіравана на даследаванне экалагічнага крызісу. Запрашаюць творцаў да распрацоўкі інавацыйных інструментаў, якія прапануюць арганізатары. Дэманструючы рэзультат шырокай публіцы, Hydromedia плануе пераасэнсаваць адносіны з прыродай. Мастакі будуць працаваць разам з навукоўцамі і эколагамі.

Рэзідэнцыя прапануе:
— ганарар 2000 EUR
— вытворчы бюджэт 2000 EUR
— выдаткі на праезд
— пражыванне.

Дэдлайн падачы заўкі 24 лютага.

экодом экадом искусство экоактивизм резиденция возможности художники

COAL Prize 2023 Plant!

COAL Prize 2023 Plant! — гэта французскі конкурс для мастакоў, якія займаюцца тэмамі экалогіі.

Прэмія заклікае да вырашэння сацыяльных і экалагічных праблем. Працы павінны быць накіраваны на ўзаемасувязь чалавека і прыроды – як метафарычна, так і прамалінейна. Напрыклад, праекты, прысвечаныя трансфармацыі, адраджэнню, гібрыдызацыі і інш.

Можна атрымаць 4 узнагароды ў розных намінацыях:
— 12000 EUR і магчымасць рэзідэнцыі ў Domaine de Belval
— 3000 EUR
— удзел ў міжнароднай біенале NOVA _XX 2023
— магчымасць рэзідэнцыі Clichy-sous-Bois.

Падаць заяўку можна да 19 сакавіка.