Запрашаем да ўдзелу ў фэсце «Мроя блакiтных азер»!

Да цябе, гараджанін, наша запрашэнне наведаць край блакітных азёр! Сагрэць восеньскім днём сваё сэрца на свяце старажытнага мястэчка Лынтупы, што месціцца на памежжы Беларусі і Літвы. Прыяжджай, каб убачыць якія скарбы захаваныя ў прыгажэйшым кутку Радзімы.

Гасцінныя і таленавітыя жыхары Лынтуп чакаюць гасцей, каб падзяліцца сваім майстэрствам, пачаставаць прысмакамі падчас кірмашу ды адкрыць вам свае скарбы на выставе самаробнага тэкстылю ды іншай прыгажосць! Шмат чаго цікавага чакае вас на нашым фэсце!

Прыяжджайце з дзецьмі, для якіх падрыхтаваныя забавы. Адшукайце для сябе ўлюбёны куточак, як зрабілі гэта ўжо шмат гарадзкіх жыхароў, што не нарадуюцца на свае любімыя хутары у нашых краях і бавяць тут шмат часу! Ды мноства яшчэ забаў вы знойдзеце для сябе на нашым свяце! Не шкадуйце часу на вандроўкі па Радзіме і завітвайце 11 кастрычніка да нас!

У праграме фэста:

  • Талака “Арэлі” , разам будуем вялікія арэлі
  • Выстава самаробнага тэкстылю, вышывак, твораў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва мясцовых майстраў
  • Кірмаш паслуг (запыты на аказанне паслуг і прапановы ад мясцовых спецыялістаў)
  • Продаж-дэгустацыя ежы ды прысмакаў па рэцэптах лынтупскіх гаспадынь
  • Выстава-продаж рэтра мэблі і антыкварыяту
  • Збіранне фотаархіву “Гісторыя Лынтуп ў хатніх фотаздымках”
  • Буккроссінг – сусветны рух абмену кнігамі
  • Майстар-клас па сучасным вулічным мастацтве
  • Дзіцячыя творчыя і экалагічныя майстэрні
  • Фартэп’янны канцэрт
  • Глядзім кіно з мінскім “Кінаклубам”
  • Майстар-клас па этнічных танцах
  • Майстар-клас па DJ-мастацтве і дыскатэка

Запрашаем Вас да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах фэсту! Пачатак ў 12 гадзін на пляцоўцы каля пасялковага савета!

Мерапрыемства арганізуецца жыхарамі Лынтуп і дачнікамі пры падтрымцы мясцовай адміністрацыі.

Кантактны тэлефон для сувязі / Іна — 8 029 6402065 (вэлком), e-mail: bastameister@gmail.com