Экалагічная арт-рэзідэнцыя Квітбрака запрашае на паўвостраў Варангер у Нарвегіі ў 2023 годзе.
Як паведамляе канал адукацыйных магчымасцяў sekktor, рэзідэнцыя Kvitbrakka, размешчаная на паўночным ускрайку паўвострава Варангер у Нарвегіі — ціхая бухта для імклівых розумаў. За апошнія 10 год яна паступова развілася ў важны рэгіянальны культурны цэнтр.
Тэмы гэтага года:
- Вытворчасць аднаўляльнай энергіі ў сельскай і аддаленай мясцовасці, яе выкарыстанне і размеркаванне;
- Змены асяроддзя акіяна, такія як глабальнае пацяпленне і інвазіўныя віды;
- Пост-рыбалоўныя галіны і альтэрнатыўныя будучыні для рыбацкіх супольнасцяў;
- Палітычны клімат у пацяпленні Арктыкі.
Працягласць арт-рэзідэнцыі: 1-3 месяцы ў сакавіку-траўні або верасні-лістападзе 2023 года.
Вітаюцца: мастакі, якія працуюць у кірунках жывапісу, скульптуры, перформансу, кіно, фатаграфіі, музыкі, тэкстаў, даследаванняў, эстэтыкі стасункаў і/або інсталяцыі.
Прадастаўляецца:
⁃ ~500 EUR на дарожныя выдаткі;
⁃ дадатковы ганарар мастаку;
⁃ бясплатнае пражыванне і майстэрня.
Дэдлайн падачы заяўкі: 25 жніўня.