22 кастрычніка ў Цяльшыйскай галерэі VDA адкрылася выстава мастакоў і мастачак «Прырода ведае» (Nature knows). Работы былі падрыхтаваны на двух пленэрах пры ўдзеле беларускіх эколагаў.
Згодна куратарам, экспазіцыя абяцае быць насычанай: рэфлексія дзікага і жывога вакол сябе і ў сабе вылілася ў працы аб перасычэнні не толькі рэчамі, але і сэнсамі, у сумеснае стварэнне арт-аб’ектаў з азёрамі і лясамі навокал і нават у жудаснае, але гіпнатызуючае апісанне апакаліпсісу. Суарганізатаркі выставы ініцыятыва Evaa project сабралі працы 20 мастакоў аб тым, як быць жывымі ў часы, калі ўсё навокал у агні.
— Вы задумваліся, што прырода здольная перажыць самыя страшныя катастрофы: пажары, паводкі, радыяцыю, вывяржэння вулканаў, цунамі? — дзеліцца Evaa project. — На працягу двух пленэраў эколагі і мастакі ўглядаліся ў прыроду не толькі як у пейзаж, але як у суб’ект, які валодае веданнем аб тым, як перажыць катастрофу — лакальную і глабальную, знешнюю і ўнутраную. Падчас працы над выставай мы разважалі, як перажыць знішчэнне, адарванасць каранёў ад сваёй зямлі, як працягваць быць там, дзе здаецца, што жыцця няма.
Арганізатары выставы запрашаюць вас ацаніць, што атрымалася, і падзяліцца сваімі ўражаннямі з 22 кастрычніка па 10 лістапада ў Цяльшыйскай галерэі VDA. Адрас: VDA Telšių galerija, Kęstučio g. 3-2, Telšiai 87130, https://goo.gl/maps/fPyJTykYMQqno9kf8