13 і 14 кастрычніка адбудуцца майстар-класы Green Bag для дзетак і моладзі. 13 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца майстар-клас па вырабе эка-торбаў Green Bag для дзяцей 6-11 гадоў!
Пластыкавыя пакеты ў апошні час становяцца ўсё большай і большай крыніцай смецця: кожны аднаразовы пакецік застаецца ляжаць на зямлі сотні гадоў. На нашым майстар-класе мы аб’яднаем творчасць і экалогію — будзем шыць самую экалагічную сумку з тканіны, а затым, пры дапамозе фантазіі і натуральных штампаў ператворым сумку ў твор дызайнерскага мастацтва!
Удзел бясплатны.
13 Кастрычніка 2014 17.00 -20.00
Бізнес-клуб Imaguru, зала London
Фабрыцыуса, 4 (ст. м. Інстытут Культутры)
14 кастрыніка адбудзецца майстар-клас для моладзі.
У 2013 годзе Швецыя перапрацавала 99% усіх сваіх адходаў. Як у іх гэта атрымалася, а таксама якім можа быць крэатыўны ўклад кожнага ў дасягненне такой мэты вы даведаецеся на нефармальнай сустрэчы, прысвечанай экалогіі і творчасці 14 кастрычніка ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru на Фабрыцыўса 4.
У праграме: прэзентацыя шведскага вопыту абыходжання з смеццем з першых рук (ад удзельнікаў і ўдзельніц беларуска-шведскага праекта The Green Bag Project), дыскусія, майстар-клас па стварэнні экалагічных сумак з тканіны з унікальным дызайнам і выкарыстаннем натуральных штампаў.
Удзел бясплатны.
Бізнес-клуб Imaguru, зала California
Фабрыцыуса, 4 (ст. м. Інстытут Культутры)
19:00 — 21:00
Мерапрыемства арганізуюцца пры падтрымцы ГА «Экадом» і Global Playground Stockholm.