Гэта пагоршыць якасць паветра ў Мінску.

Згодна з паведамленнем, размешчаным на сайце адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска, 20 чэрвеня пачаліся грамадскія абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па будаўніцтве новага вытворчага корпуса МАЗ і павелічэнні колькасці аўтобусаў, якія выпускаюцца, з 1000 да 3000 адзінак у год. Якія падводныя камяні выявіў Экадом?

Новы корпус плануецца пабудаваць на існуючай тэрыторыі вытворчай пляцоўкі ААТ «МАЗ» па адрасе: г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 2, плошча праектаванага аб’екта складзе 8,525 га. Бліжэйшая жылая забудова размешчана на адлегласці 46 метраў ад межаў вытворчай пляцоўкі ААТ «МАЗ», вул. Сацыялістычная і вул. Мічурына.

МАЗ автоубсы загрязнение воздуха общественные обсуждения Минск Беларусь Экодом

— Паводле справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у дадзены момант забруджванне паветра ў раёне размяшчэння аб’екта перавышае нарматывы ў 1,5 — 2,5 разы, — тлумачаць эксперты Экадома. — Прадугледжаны план дадатковых прыродаахоўных мерапрыемстваў, прадпрыемства плануе зніжэнне выкідаў ад існуючай вытворчасці да 2033 года. Аднак ці будзе гэты план рэалізаваны, не зразумела. У любым выпадку, гэта адбудзецца ўжо пасля будаўніцтва новай вытворчасці, увод у эксплуатацыю якой плануюць у 2025 годзе. Гэта значыць, будаўніцтва новага корпуса яшчэ больш пагоршыць сітуацыю з якасцю паветра ў Заводскім раёне ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. А пагаршэнне якасці атмасфернага паветра — гэта не толькі пра непрыемны пах, але і пра рэальную пагрозу здароўю людзей.

У адпаведнасці з генеральным планам Мінска праектаваную вытворчасць плануецца размясціць у вытворчай зоне 114П2- зона вытворчая з прадпрыемствамі, базавая санітарна-ахоўная зона якіх не перавышае 300 метраў. Але, паводле справаздачы аб АУНА, базавая санітарна-ахоўная зона вытворчай пляцоўкі ААТ «МАЗ» складае 500 метраў, гэта значыць размяшчэнне існуючай вытворчасці ўжо парушае патрабаванні генеральнага плана. Атрымліваецца, гэтую вытворчасць неабходна выносіць за межы гарадской рысы, а пашырэнне дадзенай вытворчай пляцоўкі супрацьзаконна.

МАЗ автобусы загрязнение воздуха общественные обсуждения Минск Беларусь Экодом— У санітарна-ахоўнай зоне прадпрыемства размешчаны жылыя дамы, што недапушчальна, але распрацоўшчыка справаздачы аб АУНА гэты факт не бянтэжыць. Праект скарачэння санітарна-ахоўнай зоны не распрацаваны ні па існуючай вытворчасці, ні з улікам праектуемага.

Першай чаргой будаўніцтва прадугледжана выдаленне 31 дрэва, 9 кустоў, 2599 м2 траўніка і 4676 м2 іншага травянога покрыва, другой чаргой будаўніцтва выдаляюць 34 дрэва, 3 хмызняку, 75 м2 параслі клёну і 1945 м2 траўніка.

Наяўная колькасць выкіду складае 4119,219198 тон у год, а пасля рэалізацыі праекта колькасць крыніц выкідаў вырасце да 168 з агульным выкідам 4312,362945 тон у год.

МАЗ автобусы загрязнение воздуха общественные обсуждения Минск Беларусь Экодом

Грамадскія абмеркаванні па пытанні вытворчасці будуць праходзіць да 19 ліпеня 2023 года. Вы таксама можаце накіраваць свае заўвагі і прапановы па справаздачы ў пісьмовай ці электроннай форме ў адміністрацыю Заводскага раёна г. Мінска: 220026, г. Мінск, вул. Жылуновіча, 17, e-mail: zav.ogh@minsk.gov.by .