Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе. Адну з лекцый правядзе прадстаўніца Экадома Марына Дубіна.

У межах курса Belarus Urban Fellowship ты атрымаеш тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеш soft skills. Ты даведаешся, якая актыўная дзейнасць у гарадах зараз магчыма, як палепшыць экалогію ў горадзе, як працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, як захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага.

Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2022 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.

Цябе чакаюць 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. Навучанне пройдзе з 9 па 30 ліпеня па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) па 2 гадзіны. Даведацца больш можна па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак — 5 ліпеня.

Для ўдзелу запоўні анкету тут.