Падавайся на ўдзел у фестывалі экалагічнага паблік- і лэнд-арту!

ленд-арт фестиваль искусство циркулярная экономика Экодом возможности

Фестываль-выстава WaterWalls, якую ладзіць муніцыпалітэт горада Эш-сюр-Сюр у Люксембургу, адбудзецца ўжо ў другі раз.

Гэта першы культурны фестываль, заснаваны на прынцыпах цыркулярнай эканомікі, па выніках якога застаецца экспазіцыя сучаснага мастацтва пад адкрытым небам. Мэта фэстываля — павышэнне дасведчанасці людзей аб мастацкай вытворчасці, спажывецкіх аспектах культуры і самой цыркулярнай эканоміцы.

Эканоміка замкнёнага цыклу або «цыркулярная эканоміка» (ад англ. circular economy) – у агульным сэнсе гэта эканоміка, заснаваная на аднаўленні рэсурсаў. Яна з’яўляецца альтэрнатывай традыцыйнай лінейнай эканомікі (стварэнне, карыстанне, пахаванне адходаў).

Прадастаўляюцца грант’ы 25-40.000 EUR на рэалізацыю твора на месцы.

Для каго: мастакі  і творцы ў наступных галінах мастацтва: архітэктура, дызайн, пластычныя мастацтвы.
Важна:
⁃ мець папярэдні паспяховы досвед мастацкай працы ў публічных прасторах і/ці прыродным асяроддзі.
⁃ прапанаваць працу-прэм’еру.
Дэдлайн: 11 верасня.

Падрабязнасці на сайце і ў гайдлайнс.

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Facebook
  • Twitter
  • Одноклассники