У рамках Тыдня экадружалюбнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прадстаўніца Экадома Карына Салавей раскажа пра экаактывізм і мажлівасцях удзелу ў экапавестцы тут і зараз.
З 13 па 18 чэрвеня ЕГУ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Тыдні экадружалюбнасці – серыі анлайн і афлайн мерапрыемстваў, накіраваных на асвятленне экалагічных праблем і спосабаў іх вырашэння. 16 чэрвеня (чацвер) а 16:00 адбудзецца анлайн-лекцыя «Экаактывізм — што я магу рабіць тут і зараз?». Выступоўца: прадстаўніца Экадома Карына Салавей.
Абмяркуем:
- Што такое экапраблемы і хто вінен іх вырашаць?
- Якія яны, інструменты экаактывіст_кі?
- Што такое Зялёны тэлефон і як ён працуе?
- Ці ёсць паспяховыя прыклады ў беларускім экаактывізме?
- Што можна рабіць тут і зараз, каб змяняць сітуацыю да лепшага?
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Поўную праграму шукай тут: