26 лістапада з 15:00 да 19:00 у Культурным Цэнтры “Корпус” (пр-т Машерова, 9) адбудзецца сустрэча, дзе будуць прадстаўлены падыходы да развіцця гарадскіх прастораў і даследванні гораду.
Public Space Day – гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.
Горад — адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоваў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння.
“Грамадская прастора” мае самыя розныя вымярэнні — ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц, да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцяў самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.
Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць “Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?”. Падчас імпрэзы мы абмяркуем двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.
Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэнні “грамадскіх прастораў”. Праз прэзентацыі і дыскусіі мы прэзентуем розныя практыкі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі як двор і пешаходная зона.
Арганізатары: Лятучы ўніверсітэт, альманах “Гарадскія тактыкі”, Партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, архітэктурнае бюро 35.
Далучайцеся да мерапрыемства праз Facebook: https://www.facebook.com/events/1970370413218962/
Папярэдняя праграма мерапрыемства:
15:00-15:30 Грамадскія прасторы праз оптыку адукацыі і даследаванняў
Прэзентацыя нумара альманаха “Гарадскія Тактыкі” створанага па выніках школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”. Прадстаўляюць нумар: Тацяна Вадалажская, Зміцер Гаўрусік, Аляксей Крывалап.
15:30-17:10 “Спальнік. Ці ёсць жыццё паміж хмарачосамі?”
Прэзентацыя ініцыятываў, якія працуюць з дварамі ў спальных раёнах:
- Досвед партысіпатыўнага праектаваньня сквера “Котаўка”. Марына Дубіна, грамадзкае аб’яднанне “Экадом”, Елена Ткаченко, Мінская урбаністычная платформа.
- Праект «Салігорскі сквер». Дзяніс Кобрусеў, каардынатар ініцыятывы «Генплан — для мінчан!».
- Даследчы праект “Шэрыя зялёныя зоны. Гродна”. Ганна Цімошына, Зміцер Герыловіч.
Агульнае абмеркаванне магчымых накірункаў працы з дварамі як грамадскімі прасторамі. Мадэратар: Іван Вядзенін.
17:10-17:30 Перапынак
17:30:18:10 Лецыя Андрэя Касцючэнкі “Пешаходныя зоны і пешаходная даступнасць. Праект “SAGA о городе” (Санкт-Пецярбург, Расія)
18:10-19:00 Пешаходныя зоны Мінска: шлях да грамадскай прасторы
Прэзентацыя практаў і ініцыятываў, якія працуюць з пешаходнымі зонамі:
- Вынікі міні-апытанкі пра пешаходныя вуліцы Мінска. Алесь Крот, праект GoodCity
- Vulica Brasil. Уплыў мерапрыемства на развіцце прасторы. Міла Котка, куратарка беларуска-бразільскага фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil.
- Новы погляд на прастору горада праз праект ПРААН-ГЭФ “Беларусь: Падтрымка зяленага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі”. Вера Сысоева, кансультант праекта па зяленаму горадабудаўніцтву ПРААН, кандыдат архітэктуры.
Агульная дыскусія. Мадэратар: Тацяна Вадалажская.