Шчаслівых Калядаў і зялёнага Новага Году!

ГлавнаяНовости

Віншуем з надыходзячымі зімовымі святамі, сябры.

Зычым вам здароўя, рэсурсаў і натхнення парадкаваць наш агульны дом і рабіць нашае супольнае жыццё на планеце ўсё лепш і лепш. Экадом ідзе з вамі поруч ва ўсіх гэтых намаганнях.

Нагадваем, што лепшы падарунак для Экадома — гэта ваш ліст і яркая паштоўка палітзняволеным экаактывістам. Упэўненыя, што яны, як і мы, будуць вельмі ўдзячныя за ўсе вестачкі з волі. Даслаць ліст анлайн можна з дапамогай Майстэрні паштовак салідарнасці.

А таксама вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць рэпостам нашых пастоў у сацсетках і нават данатам. Гэтыя грошы пайдуць на аплату працы экспертаў, арганізацыю мерапрыемстваў на экатэматыку, развіццё сайта і іншае. Але, калі ласка, падумайце, ці бяспечна гэта для вас: данаціць з беларускіх або расійскіх картак не варта.