Філосаф Аляксандр Пяцігорскі сцвярджаў: існуюць тры няправільныя рэакцыі на вонкавыя абставіны – прыстасоўвацца да іх, бароцца з імі і ігнараваць іх. Што ж тады варта? “На самом деле, чтобы победить в самом себе что-то очень важное и мешающее, то, что ты хочешь разбить и в окружающем, ты должен применить неизвестное никому, и даже самому себе, оружие. Ты должен вводить в свое мышление и в свой язык какие-то вещи, которых просто во времени нет. Употреблять какие-то странные обходные методы, которые действуют, потому что тот, кто их использует, их сам до конца не может понять. Ибо если бы он смог их понять, то у него бы ничего не вышло.”
Мне падаецца, прыкладна так і паўстаў Slow Food, калі 22 сакавіка 1986 году былы журналіст Карло Петрыні раздаваў дамовую піццу каля Piazza di Spagna ў Рыме. Гэта быў выступ супраць адкрыцця першага ў Італіі McDonalds і усяго таго, што ён прадстаўляе.
McDonalds быў адчынены, але і арганізацыя Петрыні была створаная і за першыя тры гады аб’яднала 10 000 чалавек. У лістападзе 1989 году ў Парыжы дэлегаты з 15 краін свету падпісалі маніфест Slow Food.

Slow Food стала адказам на ідэю fast food i fast lifestyle, якія разбураюць мясцовую гастранамічную традацыю, а разам з ёй і натуральны лад жыцця. І ня дзіва, што такая арганізацыя не нарадзілася ў Беларусі, таму што адрозна ад Італіі, пераемнасць нашай традыцыя была ў значнай ступені страчаная, як і клас дробных прыватных вытворцаў.
У ідэалогіі Slow Food ежа займае цэнтральнае месца. Ня толькі таму, што гэта датычна кожнага – ядзім мы ўсе. А таму, што ў Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятым Генеральнай асамлеяй ААН у 1966 годзе, абвяшчаецца права кожнага чалавека на свабоду ад голаду.
Сучасны чалавек пераважна купляе ежу ў краме і рэдка задумваецца аб тым, што ён спажывае. Большасць – проста тое, што ляжыць на паліцах, і не пытаецца, дзе вырасла гародніна, адкуль прывезлі садавіну альбо навошта ў снежні прадаюць свежыя трускалкі? Часцяком дзеці ўжо не ўяўляюць, дзе вырастае агурок і як выглядае карова. Мы ствараем мёртвы кулінарны фетыш і аддаляемся ад нармальнай ежы. А значыцца ад людзей, чыёй працай яна здабытая, ад мясцовай традыцыі, якая знаходзіцца ў падмурку, ад самой зямлі і вады, якімі мы карыстаемся. Мы становімся спажыўцамі, і Slow Food заклікае рабіцца су-вытворцамі: усведамляць, што сваім штодзённым выбарам мы ўплываем на вытворцаў і, адпаведна, на наваколле. Vote with your fork!
Што можна супрацьпаставіць зладжанаму маркетынгу буйных карпарацый? Паасобку – нічога, а ў хаўрусе – вялікую міжнародную асацыяцыю, якая злучае дробных мясцовых вытворцаў-штукароў, навукоўцаў, студэнтаў, эколагаў – агулам амаль 100 000 чалавек. Slow Food прадстаўлены ў 150 краінах свету, дзе людзі яднаюцца ў харчовыя (вытворчыя) суполкі і канвівіюмы.
Усе гэтыя людзі вераць, што праз змены ў стаўленні да ежы можна змяніць цэлы свет. Food for thoughts – thoughts for food. Асноўнае: ежа мусіць быць смачнай, чыстай і праўдзівай. Гастранамічнае задавальненне нельга адасабляць ад адказнасці, павагі да прыроды і справедлівай кампенсацыі працы вытворцыў.
Што неабходна, каб перайначыць погляд на ежу? Павышаць узровень культуры, заахвочваць думаць і натхняць на дзейнасць.
Напрыклад, задумацца пра біяразнастайнасць прымушае наступны факт. Паводле FAO, сёння ўжо страчаныя 75% відаў сельскагаспадарчых культур, а ¾ сусветнай сістэмы харчавання грунтуецца на 12 культурах раслін і 5 відах жывёл.
На праблему дэфіцыту харчавання таксама варта паглядзець з іншага боку. У Італіі штодня выкідваецца на сметніцы каля 4000 тон ежы, у Англіі і Ўэльсе – амаль 10000 тон (паводле The Guardian). Новы дырэктар FAO Жозэ Грацыану да Сілва, падчас афіцыйнага адкрыцця Salone del Gusto & Terra Madre 25 кастрычніка адзначыў, што калі ўдасца паменшыць гэтыя страты прынамсі напалову – мы атрымаем магчымасць пракарміць яшчэ 1 міліярд людзей.
Ежа для нас страціла сваю каштоўнасць і захавала толькі цану. Якаснае харчаванне стала ўласцівасцю высокага статусу ў грамадстве. Сёння варта даводзіць культурнае значэнне прадуктаў, важнасць іх паходжання, ролі вытворцы і спосабаў вытворчасці. Гэта адбываецца на шматлікіх мерапрыемствах і сустрэчах, якія ладзяць слоў-фудысты па ўсім свеце: гэта і супольныя прасмотры тэматычных кінастужак, і фермерскія рынкі, і сэнсарная адукацыя дзетак, і праграммы“выхавання” смаку. Працуюць адмысловыя праекты – Ark of Taste, Presidium – мэтай якіх есць выяўленне адметных, часцяком напаўзабытых прадуктаў і падтрыманне тых дробных вытворцаў, якія імкнуцца іх аднавіць. У 2004 годзе Slow Food стаў адным з заснавальнікаў Універсітэту Гастранамічных Навук.
У Беларусі Slow Food існуе ўжо 12 гадоў. За гэты час утварыліся 3 канвівіюмы: Мінск, Бяроза, Расоны. Кожны з іх вядзе цікавую дзейнасць, але яна пакуль застаецца на мясцовым узроўні, не шырока вядомай. Апроч іншага, канвівіюм Расоны супрацоўнічае ў межах праекту Presidium. Падрабязную інфармацыю пра гэта ў хуткім часе можна будзе знайсці на новай старонцы Slow Food Belarus. Таксама там будуць змяшчацца анонсы мерапрыемстваў у нашай краіне і за яе межамі.
Аўтар: Алесь Прышывалка, ŽORNY
Выявы: Slow Food, Slow Food Switzerland.
Slow Food стала адказам на ідэю fast food i fast lifestyle, якія разбураюць мясцовую гастранамічную традацыю, а разам з ёй і натуральны лад жыцця. І ня дзіва, што такая арганізацыя не нарадзілася ў Беларусі, таму што адрозна ад Італіі, пераемнасць нашай традыцыя была ў значнай ступені страчаная, як і клас дробных прыватных вытворцаў.
У ідэалогіі Slow Food ежа займае цэнтральнае месца. Ня толькі таму, што гэта датычна кожнага – ядзім мы ўсе. А таму, што ў Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятым Генеральнай асамлеяй ААН у 1966 годзе, абвяшчаецца права кожнага чалавека на свабоду ад голаду.
Сучасны чалавек пераважна купляе ежу ў краме і рэдка задумваецца аб тым, што ён спажывае. Большасць – проста тое, што ляжыць на паліцах, і не пытаецца, дзе вырасла гародніна, адкуль прывезлі садавіну альбо навошта ў снежні прадаюць свежыя трускалкі? Часцяком дзеці ўжо не ўяўляюць, дзе вырастае агурок і як выглядае карова. Мы ствараем мёртвы кулінарны фетыш і аддаляемся ад нармальнай ежы. А значыцца ад людзей, чыёй працай яна здабытая, ад мясцовай традыцыі, якая знаходзіцца ў падмурку, ад самой зямлі і вады, якімі мы карыстаемся. Мы становімся спажыўцамі, і Slow Food заклікае рабіцца су-вытворцамі: усведамляць, што сваім штодзённым выбарам мы ўплываем на вытворцаў і, адпаведна, на наваколле. Vote with your fork!
Што можна супрацьпаставіць зладжанаму маркетынгу буйных карпарацый? Паасобку – нічога, а ў хаўрусе – вялікую міжнародную асацыяцыю, якая злучае дробных мясцовых вытворцаў-штукароў, навукоўцаў, студэнтаў, эколагаў – агулам амаль 100 000 чалавек. Slow Food прадстаўлены ў 150 краінах свету, дзе людзі яднаюцца ў харчовыя (вытворчыя) суполкі і канвівіюмы.
Усе гэтыя людзі вераць, што праз змены ў стаўленні да ежы можна змяніць цэлы свет. Food for thoughts – thoughts for food. Асноўнае: ежа мусіць быць смачнай, чыстай і праўдзівай. Гастранамічнае задавальненне нельга адасабляць ад адказнасці, павагі да прыроды і справедлівай кампенсацыі працы вытворцыў.
Што неабходна, каб перайначыць погляд на ежу? Павышаць узровень культуры, заахвочваць думаць і натхняць на дзейнасць.
Напрыклад, задумацца пра біяразнастайнасць прымушае наступны факт. Паводле FAO, сёння ўжо страчаныя 75% відаў сельскагаспадарчых культур, а ¾ сусветнай сістэмы харчавання грунтуецца на 12 культурах раслін і 5 відах жывёл.
На праблему дэфіцыту харчавання таксама варта паглядзець з іншага боку. У Італіі штодня выкідваецца на сметніцы каля 4000 тон ежы, у Англіі і Ўэльсе – амаль 10000 тон (паводле The Guardian ). Новы дырэктар FAO Жозэ Грацыану да Сілва, падчас афіцыйнага адкрыцця Salone del Gusto & Terra Madre 25 кастрычніка адзначыў, што калі ўдасца паменшыць гэтыя страты прынамсі напалову – мы атрымаем магчымасць пракарміць яшчэ 1 міліярд людзей.
Ежа для нас страціла сваю каштоўнасць і захавала толькі цану. Якаснае харчаванне стала ўласцівасцю высокага статусу ў грамадстве. Сёння варта даводзіць культурнае значэнне прадуктаў, важнасць іх паходжання, ролі вытворцы і спосабаў вытворчасці. Гэта адбываецца на шматлікіх мерапрыемствах і сустрэчах, якія ладзяць слоў-фудысты па ўсім свеце: гэта і супольныя прасмотры тэматычных кінастужак, і фермерскія рынкі, і сэнсарная адукацыя дзетак, і праграммы“выхавання” смаку. Працуюць адмысловыя праекты – Ark of Taste, Presidium – мэтай якіх есць выяўленне адметных, часцяком напаўзабытых прадуктаў і падтрыманне тых дробных вытворцаў, якія імкнуцца іх аднавіць. У 2004 годзе Slow Food стаў адным з заснавальнікаў Універсітэту Гастранамічных Навук.
У Беларусі Slow Food існуе ўжо 12 гадоў. За гэты час утварыліся 3 канвівіюмы: Мінск, Бяроза, Расоны. Кожны з іх вядзе цікавую дзейнасць, але яна пакуль застаецца на мясцовым узроўні, не шырока вядомай. Апроч іншага, канвівіюм Расоны супрацоўнічае ў межах праекту Presidium. Падрабязную інфармацыю пра гэта ў хуткім часе можна будзе знайсці на новай старонцы Slow Food Belarus . Таксама там будуць змяшчацца анонсы мерапрыемстваў у нашай краіне і за яе межамі.