Цікавішся навакольным асяроддзем і ландшафтам? Падавайся на арт-праграму

НовостиЭко-артЭкоактивизм

Тэлеграм-канал sekktor, які расказвае пра магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі, апублікаваў інфармацыю пра цікавую арт-рэзідэнцыю KulttuuriKauppila (KK AiR) у Фінляндыі.

Праграма рэалізуецца ў трох кірунках:
Artist-in-Community арганізуе сацыяльна ангажаваныя мастацкія праекты, якія даюць мастакам магчымасць працаваць з навакольным грамадствам і наладжваць супрацоўніцтва з адпаведнымі мясцовымі дзеячамі.

Artist-in-Environment — гэта новая праграма, якая запрашае мастакоў, куратараў і даследчыкаў, якія асабліва цікавяцца прыродай, ландшафтам і навакольным асяроддзем.

Artist-in-Residence прапануе мастакам унікальнае асяроддзе, каб засяродзіцца на сваёй мастацкай практыцы і даследаванні.

Рэзідэнцыя адкрыта творцам усіх дысцыплін.
Працягласць: 1-6 месяцаў.

Дэдлайн падачы заяўкі — 23 лістапада. Падавай заяўку тут, даведвайся больш па спасылцы.