26 красавіка ў Вільнюсе прайшоў Чарнобыльскі шлях — традыцыйнае беларускае шэсце памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС. У антыядзернай і антываеннай акцыі, ініцыяванай Экадомам, удзельнічалі каля 300 чалавек.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях

У 18:00 беларусы сабраліся на мітынг ля сцэны, упрыгожанай жывымі сланечнікамі ў гонар Украіны і вялікай расцяжкай «Не вайне! Не Пуціну! Не АЭС!». Па іроніі лёсу, у гэты ж дзень на Астравецкай АЭС, размешчанай усяго за 50 км ад Вільні, запусцілі другі энергаблок і чамусьці спынілі першы. 

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях
Выступ міжнароднага мужчынскага хору «Унія»

Мітынг адкрыў ўрачысты і кранальны выступ мужчынскага хору “Унія”. Затым перад прысутнымі выступіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага камітэта Сейма Літвы і міжнародны сакратар правячай літоўскай партыі Жыгімантас Павілёніс. Адказваючы на ​​пытанне,  ці могуць беларускія ўлады гарантаваць бяспеку БелАЭС, ён адзначыў, што гэта можа адбыцца толькі пасля змены ўлады ў Беларусі і Расіі.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях  жыгімантас
Жыгімантас Павілёніс

Дарадца і кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі падзяліўся са сцэны ўспамінамі аб тым, дзе яго заспеў красавік 1986 года, назваўшы галоўнай прычынай трагедыі безадказнасць улады, якую ніхто не выбіраў, перад людзьмі.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях
Аляксандр Дабравольскі

Вядучая Сабіна Аліева перадала слова прадстаўніцы Экадома і Беларускай антыядзернай кампаніі Ірыне Сухій, каб зачытаць Рэзалюцыю Чарнобыльскага шляху 2022 года:

Урокі Чарнобыля не засвоены, інакш Еўрасаюз не імкнуўся б абвясціць атамную энергію «зялёнай», а Расія не напала б на АЭС ва Украіне, не ўзяла б іх персанал у закладнікі і не пагражала б свету новым Чарнобылем на месцы ранейшага і не праводзіла б у зоне адчужэння беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах і наступствах ваеннай кампаніі, парушаючы не толькі правілы вайны, абвешчаныя Жэнеўскімі канвенцыямі 1949 г., але і кідаючы выклік ідэям здаровага сэнсу і чалавечнасці.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях
Ірына Сухій

Пасля прамовы Дзіяны Пінчук, прадстаўніцы праваабарончага цэнтру “Вясна”, які з’явіўся як адказ на затрыманні людзей на Чарнобыльскім шляху 26 гадоў таму, прысутныя прайшлі шэсцем да помніка “Маці Чарнобыля”.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях
Помнік «Маці Чарнобыля»

Першы Чарнобыльскі шлях прайшоў у Мінску ў 1989 годзе і на фоне прычын аварыі ды прадчування развалу Савецкага саюза хутка аброс палітычнымі і экалагічнымі сэнсамі. Сярод іх — адмова ад будаўніцтва АЭС у Беларусі, пераход да ўстойлівай энергетыкі, асэнсаванне пагроз, якія тоіць у сабе рэжым без галоснасці і сумленнага інфармавання насельніцтва. Нагадаем, што гэтай вясной партыя «Зялёныя» дамагалася дазволу правесці Чарнобыльскі шлях у Мінску, але ў правядзенні мерапрыемства ім адмовілі.

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях

вясна весна экодом экадом чернобыльскіая неделя чарнобыльскі шлях

Чарнобыльскі шлях стаў завяршэннем Чарнобыльскага тыдня — серыі адукацыйных і культурных мерапрыемстваў 19-26 красавіка ад Экадома. Сярод іх — публічныя дыскусіі, анлайн-выстава, тэматычны ролік мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча і нават спартыўная акцыя, якую падтрымалі незалежныя спартоўцы Кацярына Сныціна, Крысціна Ціманоўская і Вадзім Сіманаў – той самы бягун, які “маляваў” карцінкі сваімі трэкамі ў Мінску.

Свае шэсці таксама арганізавалі беларусы Кракава, Берліна, Нью-Ёрка, дыяспара ў Нідэрландах і Бельгіі. Вядома аб акцыі ў Батумі, тэматычнай дыскусіі Варшаве і кінапраглядзе дакументальнага фільма пра Чарнобыль у Тбілісі.

Фота: праваабарончы цэнтр “Вясна”.