Пра гэта і іншыя пытанні можна будзе пагаварыць на прамым эфіры ад трэнеркі па нефармальнай адукацыі 10 верасня.

Інфаслужба па вырашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон» запрашае вечных студэнтаў і студэнтак далучыцца да першага прамога эфіру для экалагічнага кам’юніці «Зялёны чат»! Гаворка будзе ісці пра трэнінгі, магчымасці навучання і валанцёрства ў Беларусі і за яе межамі.

Трэнерка па нефармальнай адукацыі Вікторыя раскажа, якія бываюць курсы, івэнты, праграмы і праекты, дзе іх шукаць, як звычайна яны праходзяць, як правільна запоўніць заяўку і што пісаць у матывацыі, каб цябе ўзялі на трэнінг. Рыхтуй пытанні!

Эфір пройдзе ў «Зялёным чаце» у Telegram 10 верасня (аўторак) у 18:00 па Мінску. Каб паўдзельнічаць трэба толькі быць анлайн у чаце ў прызначаны час. Дадавай івэнт сабе ў каляндарык і дзяліся анонсам са знаёмымі!

обучение учеба онлайн-тренинг пярмой эфир экоактивизм волонтёрство экология Беларусь