Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эксперткі

Зелёный телефонНовостиРешение экологических проблем

Запрашаем на прамы эфір 29 жніўня ад Зялёнага тэлефона і Менскай урбаністычнай платформы ў Telegram!

Падчас эфіра ты даведаешся прыклады азелянення ў іншых краінах і ў Беларусі, а таксама разбярэшся, як ажыццявіць свае задумы ў нашых беларускіх дварах. Ты зможаш задаць пытанні і атрымаць адказы і парады ад мэнэджаркі «Зялёнага тэлефона» — інфалініі, якая ўжо больш за пяць гадоў дае бясплатныя кансультацыі для вырашэння экалагічных праблем у нашай краіне.

Сустрэча будзе пабудавана ў фармаце дыялога, а не лекцыі, таму рыхтуйма пытанні і запыты! Але калі ў цябе няма пэўных пытанняў, ты можаш далучыцца і проста паслухаць.

Калі: 29 жніўня, панядзелак, 18.30
Як трапіць на сустрэчу: нажаць «далучыцца» на канале Менскай урбаністычнай платформы ў Telegram у час правядзення эфіру