Запрашэнне да ўдзелу ў эка-плэнэры 2014

НовостиЭко-арт

 

Дарагія мастакі! Маем гонар запрасіць вас да ўдзелу ў эка-пленэры 2014, які мае намер адбыцца 20-31 ліпеня 2014 года на Пастаўшчыне (на мяжы Мядзельскага і Пастаўскага раенаў). Трэцці год запар Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” ладзяць Агра-культурны фестываль (спасылка1, спасылка2), якому папярэднічае Эка-арт-пленэр, што ладзіцца ў адным з самых маляўнічых ды экалагічных куткоў краіны. У летась мастакі наведалі эка-сядзібу на Глыбоччыне, селета арганізатары прапануюць пабываць у самым сэрцы Паазер’я, на лясным хутары ля возера Балдук.

 

 

 

Падчас вызначанага перыяда пленэра арганізатары запланавалі сціплую на дзеі, але багатую на ўражанні праграму – асноўным заняткам, які прапануецца мастаку, стане назіранне прыроды і практыкаванне глубіннай экалогіі. Прыемны адпачынак, знаёмства з альтэрнатыўнай сельскай гаспадаркай і мясцовай гісторыяй, заспакаенне ад хуткага гарадскога рытму, доўгія павольныя шпацыры па маляўнічым наваколлі – неад’емныя складнікі Эка-арт-пленэра. Яднанне трох кампанентаў – экалагічнай сельская гаспадаркі, гісторыі і мастацтва -плённая пляцоўка для раскрыцця творчага патэнцыяла ўдзельнікаў. Вынікам гэтага ўзаемаўплыва стане мастацкі праект, які будзе рэалізаваны на пляцоўцы Галерэі «Ў» у жніўні гэтага года. Праезд, пражываннеі харчаванне для мастакоў-удзельнікаў пленэра бясплатныя. Куратары плэнэра: Сафія Садоўская, Наталля Гарачая Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва. Для ўдзелу у пленэры неабходна запоўніць анкету Заяўку дасылайце цягам тыдня да 15 чэрвеня (info@ygallery.by з пазнакай АКФ), усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта. Выніковы спіс удзельнікаў пленэра будзе аб’яўлены 20 чэрвеня. Больш шырокую інфармацыю можна атрымаць праз пошту nh@ygallery.by (Наталля Гарачая, каардынатар праекта) альбо па тэлефоне +375 295604909 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”